Пру́сы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Пру́сы
Р. Пру́с
Пру́саў
Д. Пру́сам
В. Пру́сы
Т. Пру́самі
М. Пру́сах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пру́сы, ‑аў; адз. прус, ‑а, м.

Група балтыйскіх плямён, якія насялялі паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора паміж ніжнім цячэннем рэк Віслы і Нёмана і былі заваяваны ў 13 ст. нямецкімі рыцарамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пру́ссы ист. пру́сы, -саў мн.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пру́с

‘прадстаўнік племені’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пру́с пру́сы
Р. пру́са пру́саў
Д. пру́су пру́сам
В. пру́са пру́саў
Т. пру́сам пру́самі
М. пру́се пру́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пру́с

‘рыжы таракан’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пру́с прусы́
Р. пруса́ прусо́ў
Д. прусу́ пруса́м
В. пруса́ прусо́ў
Т. прусо́м пруса́мі
М. прусе́ пруса́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Пруса́к ’ураджэнец або жыхар Прусіі; паўночна-ўсходні немец’, пру́сы ’група балтыйскіх плямён, якія насялялі паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора’ (ТСБМ), Прусы, Прушчына ’краіна Прусія’ (Варл.). Рус. пруса́к ’жыхар Прусіі’, пруца́к ’немец’, дыял. пруц, укр. прус ’прусак’, ст.-рус. Прусы ’Прусія’, польск. prusak ’прусак’, Prusy ’Прусія’. Ва ўсходнеславянскіх мовах праз польск. са ст.-прус. prū́sis ’прус’, літ. prū́sas, лат. prũsis ’тс’, Prūšmale ’Прусія’ (Мюленбах-Эндзелін З, 400). Этымалогіі этноніма няма. Траўтман (Altpreuß., 411) тлумачыў назву з *Po‑rusi, г. зн. ’тыл, якія жывуць паблізу Русі, па Русі’, што з’яўляецца непрымальным. Брукнер (439) выводзіў слова ад praũsti ’мыць’, prusnà ’морда, пыса’, што таксама вельмі няпэўна (Фасмер, 3, 389; ЕСУМ, 4, 617).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віці́на, ‑ы, ж.

1. Прут, дубец.

2. зб. Скручаная лаза, якой вяжуць плыты. Бярвенне, звязанае наспех віцінай, паціху ад моста адносіць рака. Машара.

3. Уст. Крытае судна для перавозкі збожжа па рацэ. Хадзіў на сплаў ён [Міхал], на віціны. Разоў са два схадзіў у Прусы — Куды не трапяць беларусы? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)