Про́ся ’папрашайка’ (навагр., З нар. сл.; капыл., Нар. словатв.). Да прасіць, як, напрыклад, мя́мля < мя́мліць. Параўн. Слаўскі, SP, 1, 60 (аб актыўнасці суф. ‑а пры ўтварэнні экспрэсіўных назоўнікаў м. р.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насміха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з каго-чаго, над кім-чым і без дап.

Здзекліва смяяцца з каго‑, чаго‑н. [Лабановіч] нават пачаў сам сябе лаяць, кпіць і насміхацца з сябе. Колас. Любе здалося, што сястра насміхаецца з яе няўдачы. Шамякін. [Аніс:] — [Лёнька] з цябе насміхаецца, а ты верыш яму. Гроднеў. Лёс насміхаўся над .. [Максам]. Гамолка. Ён яшчэ будзе насміхацца, — губляючы нядаўнюю раўнавагу, абурылася на Лёньку Прося. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паска́рдзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Пажаліцца, выказаць сваё гора, незадавальненне. Расла .. [Ніна] ціхая, не смеючы слова адказаць сварлівай мачысе, баючыся паскардзіцца бацьку на крыўды. Галавач. Прося паскардзілася, што кепска бачыць, папрасіла прачытаць пісьмо. Паўлаў.

2. Звярнуцца да афіцыйнай асобы са скаргай. Хлопцы зашумелі, але ніхто не адважваўся сказаць брыгадзіру, паскардзішся — яшчэ большай бяды нажывеш. Дуброўскі. Некалькі старшынь калгасаў паскардзіліся ў райком партыі на недабраякасную работу некаторых трактарыстаў. Хадкевіч. // Нагаварыць, напаклёпнічаць, данесці. А ўвечары, калі прыйшоў Загурскі і маці паскардзілася яму на мяне, усё перамянілася. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прасі́ць ’звяртацца з просьбай, дабівацца чаго-небудзь, назначаць цану’, ’заступацца за каго-небудзь’, ’запрашаць, клікаць’, ’жабраваць’ (ТСБМ). Рус. проси́ть, укр. проси́ти, ст.-рус., ст.-слав. просити, ітэратыў прашати, польск. prosić, в.-луж. prosyć, н.-луж. přosyś, чэш. prositi, славац. prosiť ’прасіць’, серб.-харв. про̀сити ’выпрошваць; сватаць’, славен. prósiti ’прасіць’, балг. про́ся ’выпрошваць; сватаць’. Прасл. *prositi. Роднасныя: літ. prašýti, prašau ’патрабаваць, прасіць’, лат. prasít, prasu ’тс’, лац. precor, ‑ārī ’прасіць’, procus ’жаніх’, гоц. fraćhnan ’пытанне’, ст.-в.-ням. fraga ’пытанне’, fragen, fragon ’пытаць’, ст.-інд. praçnás ’пытанне’, авеcц. frasa‑ ’пытанне’ і г. д. (Траўтман, 216; Мюленбах-Эндзелін З, 377; Вальдэ-Гофман 2, 346 і наст.; Уленбек, 173; Фасмер, 3, 378). Сюды прасі́льнік ’чалавек, які запрашае на вяселле’ (Сцяшк. Сл.), мн. л. просылныкі ’тс’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разважа́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разважаць ​1.

2. Думкі, меркаванні, вывады, якія з’явіліся ў выніку роздуму над чым‑н. — Справа Карпавіча закончана, нават суд адбыўся. Звычайна яны падсаджваюць правакатараў да такіх палітвязняў, над якімі яшчэ ідзе следства. — Наіўнае разважанне! Хто ім забароніць узнавіць справу, калі з’явяцца новыя матэрыялы? Машара.

3. звычайна мн. (разважа́нні, ‑яў). Выказванні, размовы. Прося ў сваіх разважаннях ніколі не вызначалася лагічнай паслядоўнасцю — так было і на гэты раз. Васілевіч. — Верас! А-а-а!.. — здзівілася Юзя, але траціць часу на разважанні не стала. Бажко. Цяпер нярэдка можна пачуць разважанні аб тым, што байка, нібыта, аджыла ўжо свой век. Казека.

•••

Без разважання — адразу, доўга не думаючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Шырока развесці ў бакі. Раскінуць крылле. □ А Нінка яшчэ спіць. Як міла раскінула яна свае тонкія ручкі, як хораша ёй са смуглаватым румянцам першага вясновага загару!.. Брыль. Хлопчык, як угледзеў Галю, раскінуў рукі і пабег да яе. Сабаленка. // Шырока распасцерці ў розныя бакі. Прайшло шмат часу, а .. [дубы] стаяць усё такія ж, як і раней, у вечнай задуме, раскінуўшы ў паднябессі шырокае магутнай голле. Дуброўскі. // Адкінуць у бакі, разгарнуць, раскрыць. Тады Хвядзько злез [з воза], сам раскінуў вароты і ўвёў фурманку. Лобан. Вось раскінулі хлопцы варты, І на новай зялёнай трохтонцы, Як на сцэне, з раёна артыст Заспяваў аб радзімай старонцы. Нядзведскі.

2. Разаслаць, разгарнуць на паверхні што‑н. Люба раскінула на падлозе брызент — паслала сабе і Васілю. Даніленка. Прося здагадалася: сцягнула посцілку, раскінула на падлозе і натаптала клунак. Паўлаў. // Раскласці што‑н. складзенае. Раскінуць стол. Раскінуць антэну. // Знайшоўшы месца, паставіць, размясціць што‑н. Раскінуць палаткі. □ Падобна было на першы погляд, што тут [на ўзлеску] проста раскінулі свой часовы лагер маладыя турысты. Хадкевіч.

3. Распасцерці, працягнуць на вялікай прасторы. Вецер мяккі, Цёплы і сіні прыходзіць на помач, Гоніць крылатыя лодкі, Быццам іх хоча ўдаль заманіць, Туды, дзе сінія хвалі Раскінула Нарач на поўнач, На поўдзень, на захад, на ўсход. Танк.

4. Раскідаць, рассыпаць па чым‑н. што‑н. Сцяпан выскубнуў колькі ахапкаў сена, раскінуў іх па доле. Скрыган. Ганна раскінула падушкі на ложку, паслала белыя, як снег, просціны — словам, пасцель падрыхтавала так, як мае быць. Гроднеў. // перан. Разм. Размеркаваць, раздзяліць што‑н. паміж кім‑, чым‑н. Раскінуць абавязкі.

•••

Раскінуць розумам — падумаць, памысліць.

Раскінуць рукамі — тое, што і развесці рукамі (гл. развесці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)