Просць, пруосць ’частка ракі (прамое, някручанае цячэнне)’ (Сержп. Грам.), просць ’вузкае месца на рацэ’ (ТС), ’прасцяг’ (слаўг., Яшк.). Рус. прость ’дарога напрасткі’, укр. прість ’правал, бяздонне’. Дэрыват ад просты (гл.); адносна семантыкі ўкраінскага слова гл. ЕСУМ, 5, 588; іншыя паралелі гл. Куркіна, Этимология–1968, 102.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысць (прість) ’глыбокая, выкапаная ўручную пратока праз балоты і сенажаці, якая злучае рэкі або азёры’ (пін., Нар. лекс.), pristʼ ’дарожка, прабітая чоўнамі праз заросшыя расліннасцю пратокі Прыпяці’ (зах.-палес., Асоўскі, Stud. Slawist., 106). Гл. просць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасце́нь 1 ’мера палатна ў даўжыню’ (Мік., Інстр. 2), ’мера аснаванай для ткання пражы ў даўжыню ад сцяны да сцяны’ (Інстр. 2), ’пража, якая з двух верацён змотана на адно’ (гродз., бераст., арш., горац., Трухан, вусн. паведамл.). Гл. про́сцень.
Прасце́нь 2, прасце́нак ’прамая дарожка, якая раздзяляе поле’ (Нас., ТСБМ, Касп.). Дэрываты ад про́сты з суф. ‑ень (прасцень), да якога потым далучыўся яшчэ суф. ‑ак. У семантычных адносінах параўн. просць (гл.), рус. прость ’прамая дарога’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)