про́расць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. про́расць
Р. про́расці
Д. про́расці
В. про́расць
Т. про́расцю
М. про́расці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

про́расць ж., в разн. знач. про́рость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́расць, ‑і, ж.

Спец.

1. Загана драўніны, якая заключаецца ў тым, што ўнутры ствала знаходзіцца амярцвелы ўчастак кары і драўніны, які амярцвеў у выніку пашкоджання ствала дрэва.

2. Праслойка мяса ў сале або сала ў мясе.

3. Валакністыя ўтварэнні ў мякаці плода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераросляны, пырырбслянэ (сню) ’з праслойкамі мяса (сіта)’ (кам., ЛА, 4), пэрэрбшчэ, перэрбсло. перэростаное, перарасло (лельч., ельек., тамсама), перарбшшан (сланіна) ’тс’ (ваўк., тамсама), польск. słonina przerastała (płatkami mięsa) ’тс’. З прарослы < прарасці < расці (гл.). Параўн. нясвіж. прирост, асіп. пророслі, ашм., смарг. прорасць ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усходы (мн.), прорасць / азіміны: рунь

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

про́рость спец., в разн. знач. про́расць, -ці ж.;

трихи́ны нахо́дятся обы́чно не в са́ле, а в про́рости трыхі́ны знахо́дзяцца звыча́йна не ў са́ле, а ў про́расці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Про́расля, про́расць, про́разь ’амярцвелы ўчастак кары і драўніны’, ’праслойка мяса ў сале або наадварот’, ’валакністыя ўтварэнні ў мякаці плода’ (ТСБМ, Янк. 3.; смарг., ашм., чэрв., асіп., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), про́расль ’прамежак у расчлененым капыце парнакапытных’ (Лекс. ландш., 56), про́раст ’прарошчанае збожжа’ (Ян.). Да прарасці; дэрываты з рознымі суфіксамі. Аналагічныя ўтварэнні ў іншых славянскіх мовах: рус. про́рость ’праслойка мяса ў сале і да т. п.’, укр. про́ріст, про́рісь ’усходы’, польск. przerost ’нарост’, серб.-харв. про̏рāст ’ракавая пухліна; нарост’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)