про́звішча
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
про́звішча |
про́звішчы |
| Р. |
про́звішча |
про́звішчаў про́звішч |
| Д. |
про́звішчу |
про́звішчам |
| В. |
про́звішча |
про́звішчы |
| Т. |
про́звішчам |
про́звішчамі |
| М. |
про́звішчы |
про́звішчах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
про́звішча, -а, мн. -ы, -аў, н.
Спадчыннае сямейнае найменне, якое дадаецца да ўласнага асабістага імя.
Дзявочае п. (да замужжа).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
про́звішча ср. фами́лия ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
про́звішча, ‑а, н.
Найменне, агульнае для ўсёй сям’і, якое дзеці атрымліваюць звычайна па бацьку, а жонка па мужу. Запісаць прозвішча. Назваць сваё прозвішча. □ — Дазвольце быць знаёмым з вамі. Маё прозвішча — Шулевіч. Колас. Апошнім чытаў вершы сціплы на выгляд хлопец па прозвішчу Заранік. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анані́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
Аўтар, які ўтойвае сваё прозвішча, а таксама літаратурны твор без указання прозвішча аўтара.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бесфами́льный бяспро́звішчны, без про́звішча.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
празыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
Насіць імя, прозвішча, мянушку; звацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
анані́мны, -ая, -ае.
Без указання прозвішча аўтара.
Ананімнае пісьмо.
А. мастацкі твор.
|| наз. анані́мнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзяво́чы де́вичий, деви́ческий;
~чае про́звішча — де́вичья фами́лия
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ініцыя́лы, -аў, адз. -я́л, -а, м.
Першыя літары імя і імя па бацьку або імя і прозвішча.
|| прым. ініцыя́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)