про́жар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. про́жар про́жары
Р. про́жара про́жараў
Д. про́жару про́жарам
В. про́жара про́жараў
Т. про́жарам про́жарамі
М. про́жару про́жарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

про́жар м., прост., груб. обжо́ра м. и ж.; прожо́ра м. и ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́жар, ‑а, м.

Разм. груб. Пражэрлівы, прагны да яды чалавек. [Касперыч] варушыў сківіцамі, як жорнамі, малоў сала і хлеб, а потым, таксама па-воўчы, глытаў іх. І вочы яго блішчалі, як у воўка.. — Ось прожар, дык прожар! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́жар, про́жыр ’зяўра, глотка’, ’пражэрлівы, прагны да яды чалавек’ (ТСБМ, Сцяшк., Мік.; шчуч., Сл. ПЗБ, ТС), ’здабыча драпежнай рыбы’ (паўн.-усх., КЭС). Гл. пражора.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прожо́ра м. и ж., прост. про́жар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пражо́ра ’абжора’ (ТСБМ, Мат. Гом.), прожо́ра, пражы́ра (Сл. ПЗБ), про́жар ’калі шчупак адразу хапае ўсю прымашчу’ (паўн.-усх., КЭС). Рус. прожо́ра, прожера, укр. про́жирь, про́жра ’тс’. Да этымалогіі гл. абжора. Сюды ж прыметнікі: пражорны, пражорлівы, пражырны, пражарысты ’пражорлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)