праштурхо́ўваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. праштурхо́ўваю праштурхо́ўваем
2-я ас. праштурхо́ўваеш праштурхо́ўваеце
3-я ас. праштурхо́ўвае праштурхо́ўваюць
Прошлы час
м. праштурхо́ўваў праштурхо́ўвалі
ж. праштурхо́ўвала
н. праштурхо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. праштурхо́ўвай праштурхо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час праштурхо́ўваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праштурхо́ўваць несов., см. прашту́рхваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праштурхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ту́рхнуты; зак., каго-што.

Прасунуць штуршком.

П. корак у бутэльку.

П. справу (перан.: прасунуць, паскорыць).

|| незак. прашту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і праштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае;

|| наз. прашту́рхванне, -я, н. і праштурхо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праштурхо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праштурхоўваць — праштурхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праштурхо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да праштурхацца.

2. Зал. да праштурхоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прота́лкивать несов.

1. (продвигать) праштурхо́ўваць, прапіха́ць, прапі́хваць;

2. перен. (ускорять) падштурхо́ўваць; см. протолкну́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што і без дап.

1. Пры дапамозе мышцаў горла праштурхоўваць што-н. у стрававод.

Г. ежу.

2. перан. Паглынаць, убіраць у сябе.

Г. кнігі.

Г. слёзы.

Г. паветра.

Г. словы.

|| аднакр. глыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. глыта́нне, -я, н.

|| прым. глыта́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

1. Пры дапамозе мышцаў горла праштурхоўваць што‑н. у стрававод і страўнік. Глытаць ежу. Глытаць пілюлі. // Уцягваць у сябе паветра, дым, пыл і інш. Глытаць паветра. □ Усё роўна, дзе грудзьмі глытаць Марскі ахрыплы вецер. Танк. // перан. Паглынаць, усмоктваць (пра багну і пад.). Краіна мая, Ты фашыстаў сустрэла Агнём і сякерай, Гранатай і стрэлам, Калола іх хвояй, Глытала дрыгвою. Панчанка.

2. Разм. Есці, піць з прагнасцю, вялікімі глыткамі. Удовін сын з сябрамі шклянкамі п’юць, а Вадапой — цэлымі бочкамі глытае. Якімовіч. // перан. З прагнасцю чытаць; прагна слухаць. Глытаць кнігі. □ Я глытаю кожнае дзедава слова. Бядуля.

•••

Глытаць слёзы — старацца стрымаць слёзы.

Глытаць сліну (слінку) — з зайздрасцю, з прагнасцю глядзець на што‑н. смачнае, прывабнае, але недаступнае.

Глытаць словы — гаварыць неразборліва, невыразна; не дагаворваць слоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)