праштра́фіцца, -флюся, -фішся, -фіцца; зак. (разм.).

Тое, што і правінаваціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праштра́фіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праштра́флюся праштра́фімся
2-я ас. праштра́фішся праштра́фіцеся
3-я ас. праштра́фіцца праштра́фяцца
Прошлы час
м. праштра́фіўся праштра́філіся
ж. праштра́філася
н. праштра́філася
Дзеепрыслоўе
прош. час праштра́фіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праштра́фіцца сов., разг. проштра́фиться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праштра́фіцца, ‑флюся, ‑фішся, ‑фіцца; зак.

Разм. Правінаваціцца ў чым‑н. Калі [Пракоп] паяўляўся ў Ельнічах, то ўжо ведалі, што недзе праштрафіўся. Вітка. — Пішы, — махнуў рукой Язэп. — Старшыня дык старшыня, усё адно кіраваць няма кім і няма чаго транжырыць. Думаю, не праштрафлюся. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праштра́фіцца ’правініцца’ (ТСБМ). Да штраф (гл.). Параўн. рус. проштра́фиться ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проштра́фиться сов., разг. праштра́фіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прашва́бніцца іран. ’правініцца, праштрафіцца’ (Сцяц.). Гл. шваб, швабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прашка́піцца ’правінаваціцца’ (стаўб., Нар. сл.), прашква́піццапраштрафіцца’ (брагін., Шатал.), праква́піцца ’прапусціць, упусціць’ (Ян.). Укр. прошке́питися, прошпе́титися ’правініцца’. З прашпэ́ціцца ’памыліцца, правініцца’, якое зафіксаваў ў Насовіча. Апошняе да шпэціць, шпэтный (гл.). Іншыя формы, відаць, зазналі розныя фанетычныя змены ў сувязі з экспрэсным характарам слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спраку́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм.

1. Схібіць, учыніць што‑н. непажаданае, дрэннае. [Аўлас:] — Ведама, .. гаспадар быў. Не тое, што бясхлебнік які, а гаспадар! Калі што якое, калі б прыйшлося і спракудзіўся — ён гаспадаркай сваёй мог выручыцца. Баранавых.

2. Дапусціцца да ліха, праштрафіцца. Бяда ўжо надыходзіла, бо трэба было .. [Эльзу] да шлюбу весці барзджэй, затое, што дапусцілася да ліха .. Спракудзілася дзеўка. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правінаваціцца, правініцца; праштрафіцца (разм.), саграшыць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)