Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
праштра́фіццасов., разг. проштра́фиться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
праштра́фіцца, ‑флюся, ‑фішся, ‑фіцца; зак.
Разм. Правінаваціцца ў чым‑н. Калі [Пракоп] паяўляўся ў Ельнічах, то ўжо ведалі, што недзе праштрафіўся.Вітка.— Пішы, — махнуў рукой Язэп. — Старшыня дык старшыня, усё адно кіраваць няма кім і няма чаго транжырыць. Думаю, не праштрафлюся.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праштра́фіццаразм. sich (D) zuschúlden [zu Schúlden] kómmen lássen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Праштра́фіцца ’правініцца’ (ТСБМ). Да штраф (гл.). Параўн. рус.проштра́фиться ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
проштра́фитьсясов., разг.праштра́фіцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прашва́бніццаіран. ’правініцца, праштрафіцца’ (Сцяц.). Гл. шваб, швабіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прашка́піцца ’правінаваціцца’ (стаўб., Нар. сл.), прашква́піцца ’праштрафіцца’ (брагін., Шатал.), праква́піцца ’прапусціць, упусціць’ (Ян.). Укр.прошке́питися, прошпе́титися ’правініцца’. З прашпэ́ціцца ’памыліцца, правініцца’, якое зафіксаваў ў Насовіча. Апошняе да шпэціць, шпэтный (гл.). Іншыя формы, відаць, зазналі розныя фанетычныя змены ў сувязі з экспрэсным характарам слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спраку́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм.
1. Схібіць, учыніць што‑н. непажаданае, дрэннае. [Аўлас:] — Ведама, .. гаспадар быў. Не тое, што бясхлебнік які, а гаспадар! Калі што якое, калі б прыйшлося і спракудзіўся — ён гаспадаркай сваёй мог выручыцца.Баранавых.
2. Дапусціцца да ліха, праштрафіцца. Бяда ўжо надыходзіла, бо трэба было .. [Эльзу] да шлюбу весці барзджэй, затое, што дапусцілася да ліха .. Спракудзілася дзеўка.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)