прачува́ць
дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прачува́ю |
прачува́ем |
| 2-я ас. |
прачува́еш |
прачува́еце |
| 3-я ас. |
прачува́е |
прачува́юць |
| Прошлы час |
| м. |
прачува́ў |
прачува́лі |
| ж. |
прачува́ла |
| н. |
прачува́ла |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
прачува́ючы |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прачува́ць несов., разг.
1. узнава́ть (по слухам);
2. чу́вствовать, предчу́вствовать;
яна́ ~ва́ла бяду́ — она́ чу́вствовала (предчу́вствовала) беду́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прачува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. што і з дадан. сказам. Тое, што і прадчуваць. [Марыля:] З самага пачатку я прачувала, што нічога з гэтага.. не выйдзе, і што ж, ці не мая праўда? Купала.
2. Незак. да прачуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прачува́ць ’прадчуваць’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. przeczuwać ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
узнава́ть несов.
1. (опознавать, признавать, распознавать) пазнава́ць; распазнава́ць;
2. (изведывать, испытывать) спазнава́ць, зазнава́ць, зве́дваць; (познавать) пазнава́ць;
3. (получать представление) спазнава́ць, уве́дваць;
4. (разузнавать, получать сведения, слышать) даве́двацца, дазнава́цца, прачува́ць, дачува́цца; см. узна́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
даведвацца, уведваць, праведваць, разведваць, выведваць, дазнавацца, вызнаваць, распазнаваць, разгадваць, высвятляць, выясняць, даследаваць, вызначаць; дачувацца, прачуваць,' даходзіць (разм.); шукаць, дашуквацца, дакопвацца, знаходзіць, нюхаць, вынюхваць, разнюхваць, віжаваць, вывіжоўваць, разблытваць, раскусваць (перан.) □ даходзіць праўды, даходзіць яснасці, абмацваць грунт
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)