працяка́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. працяка́нне
Р. працяка́ння
Д. працяка́нню
В. працяка́нне
Т. працяка́ннем
М. працяка́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

працяка́нне ср. протека́ние; см. працяка́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. працякаць — працячы (у 2, 3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працячы́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цячэ́; -цёк, -цякла́, -ло́; зак.

1. Прайсці дзе-н. сваім цячэннем (пра раку, ручай).

2. Прасачыцца, пранікнуць.

Вада працякла ў лодку.

3. Стаць пранікальным для вільгаці, дзіравым.

Страха працякла.

4. перан. Прайсці, мінуць.

Гады працяклі.

Хвароба працякла без ускладненняў.

|| незак. працяка́ць, -а́е.

|| наз. працяка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

протёк м.

1. працяка́нне, -ння ср.;

2. разг., см. потёк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эклампсі́я, ‑і, ж.

Цяжкае захворванне, якое ўскладняе працяканне цяжарнасці, роды і суправаджаецца сутаргавымі прыступамі, непрытомнасцю і пад. Сімптомы эклампсіі.

[Грэч. éklampsis — успышка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інгібі́тар, ‑у, м.

Спец.

1. Рэчыва, якое замаруджвае працяканне хімічных рэакцый або спыняе іх.

2. Рэчыва, якое паніжае актыўнасць ферментаў у арганізме або тармозіць біялагічныя працэсы.

[Ад лац. inhibere — затрымліваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

протека́ние

1. працяка́нне, -ння ср.;

2. праміна́нне, -ння ср.; міна́нне, -ння ср.;

3. прахо́джанне, -ння ср.; см. протека́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сама...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) накіраванасць дзеяння (названага ў другой частцы) на самога сябе, напрыклад: самаадукацыя, самааналіз, самакантроль; 2) здзяйсненне, працяканне дзеяння; а) само сабой, адвольна, без пабочнай дапамогі, напрыклад: самазагаранне, самаразбурэнне, самазараджэнне; б) аўтаматычна або механічна, напрыклад: самадзелка, самазарадны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прато́ка ’рака, якая злучае два вадаёмы; канал’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас.), прото́ка ’тс’ (ТС). Параўн. рус. прото́ка, ст.-польск. przetoka, чэш. průtok, славац. prietokпрацяканне; канал’, балг. про́ток ’праліў’. Вытворнае з суф. ‑а ад працякаць з чаргаваннем галосных. Узнаўляецца прасл. *protokъ (БЕР, 5, 790), *pertoka (Банькоўскі, 2, 916).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)