працаўні́ца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. працаўні́ца працаўні́цы
Р. працаўні́цы працаўні́ц
Д. працаўні́цы працаўні́цам
В. працаўні́цу працаўні́ц
Т. працаўні́цай
працаўні́цаю
працаўні́цамі
М. працаўні́цы працаўні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

працаўні́ца ж. рабо́тница, тру́женица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працаўні́ца, ‑ы, ж.

Жан. да працаўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Той, хто працуе.

Сумленны п.

2. Работнік якой-н. галіны, сферы працы.

Працаўнікі навукі.

|| ж. працаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тру́женица працаўні́ца, -цы ж., працаві́чка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабо́тница разг. рабо́тніца, -цы ж.; працаўні́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свіна́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Працаўніца, якая даглядае свіней. Падбор свінарак вельмі ўдалы: абедзве маладыя, здаровыя і старанныя жанчыны. «Беларусь».

2. Абл. Тое, што і свінуха. [Міхля] ішла з ракітавым кашалём за гасцінец па лісіцы, па свінаркі. Яны ўрадзіліся гэтым годам кішма. Вясна цеплатою парыла.. і на грыбы не забылася. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца паўнейшым; напаўняцца да краёў. Гумно паўпела з кожным годам, — І багацеў хлявец прыплодам. Колас. Струменіць Крыніца, Не спіць Працаўніца, Каб рэкі паўнелі, Дубровы шумелі, Цвілі ля вады Маладыя сады! Дзеружынскі.

2. Станавіцца паўнейшым; таўсцець. — Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыго́н перан. ’грамадскі лад, заснаваны на прыгонным праве; прыгонніцтва; дармавая прымусовая праца сялян на памешчыка ў часы прыгоннага права; паншчына; збор працаўнікоў, якіх прыгналі на паншчыну’ (Мік., Мядзв., Др.-Падб., Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Касп., ТСБМ, ЛА, 3), прыго́н, пріго́н ’прыгон, паншчына’ (клім., Бяльк.), прыго́н, прыгуо́н ’тс’ (Сл. ПЗБ), прыго́ншчына ’прыгонніцтва’ (Нік. Очерки), прыго́ннік ’прыгонны селянін; працаўнік, якога прыгналі на паншчыну; працаўнік, якога нанялі на пэўны тэрмін працаваць 2–3 дні ў тыдзень’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Касп.), прыго́нка, прыго́нніца ’прыгонная сялянка; працаўніца, якую прыгналі на паншчыну’ (Нас.); параўн. з процілеглымі значэннямі: прыго́ннік ’памешчык, які карыстаўся прыгонным правам, меў прыгонных сялян; рэакцыянер’ (ТСБМ), прыго́ншчык ’той, хто прыганяе або назірае за працай на паншчыне, падганяе да працы’ (Нас., Байк. і Некр.). Ст.-бел. пригнати, пригоняти, пригнатися, пригонатаи ’наглядчык’ (Сл. Скарыны). Да прыганя́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)