працаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Вельмі старанны, працавіты чалавек; рабацяга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працаві́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. працаві́к працавікі́
Р. працавіка́ працавіко́ў
Д. працавіку́ працавіка́м
В. працавіка́ працавіко́ў
Т. працавіко́м працавіка́мі
М. працавіку́ працавіка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

працаві́к, -ка́ м., разг. тру́женик, трудя́га, работя́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працаві́к, ‑а, м.

Разм. Той, хто многа працуе, працалюбівы чалавек. Дзе-ж гэта відана, каб .. чалавек сталы, працавік, руплівы гаспадар, раптам кінуў свой дом, сваю сям’ю, увесь набытак і павалокся ў свет? Колас. — Я працавік, нікому кепскага не рабіў, я пот ліў. Чорны. Дах над галавою і цяпло ў хаце кожнаму патрэбны. А хто робіць гэта? Нага брат працавік: цясляр і муляр. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́женик працаўні́к, -ка́ м.; (трудолюбивый человек — ещё) працаві́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трудзя́га, ‑і, м.

Разм. Той, хто многа і шчыра працуе; працавік. [Пагранічнік], перш за ўсё, нястомны трудзяга, адзін з тых «вінцікаў», чыя ціхая праца .. вельмі часта губляецца ў громе і бляску. Брыль. Той мусіць загінуць, хто меч узнімае На голавы мірных трудзяг. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

работя́га м. и ж., разг. (о мужчине) працаві́к, -ка́ м., рабаця́га, -гі м.; (о женщине) працаві́чка, -кі ж., рабаця́га, -гі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трудя́га м. и ж., прост. (о мужчине) працаві́к, -ка́ м., рабаця́га, -гі м.; (о женщине) працаві́чка, -кі ж., рабаця́га, -гі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)