прахало́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Умераны холад, які выклікае прыемнае адчуванне.

Ранішняя п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прахало́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. прахало́да
Р. прахало́ды
Д. прахало́дзе
В. прахало́ду
Т. прахало́дай
прахало́даю
М. прахало́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прахало́да ж. прохла́да, све́жесть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прахало́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Свежасць паветра, якая выклікае прыемнае адчуванне (звычайна пасля гарачыні). У вартоўню хлынуў гулкі звон дажджу, дыхнула прахалодай і здаровай лёгкасцю. Адамчык. Пасля гарачага пяску і пылу дарогі нагам прыемна было чуць гладкі і цвёрды, як лёд, халадок току, свежую, прапахлую зямлёю і збажыною, прахалоду гумна. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прахало́да ’свежасць паветра’, про́халадзь ’халадок, умераны холад’ (ТСБМ). Укр. прохоло́да, рус. прохла́да ’тс’ (< ц.-слав. прохладъпрахалода, свежасць’; гл. Фасмер, 3, 385). Дэрыват з суф. ‑а ад прахалодаць ’астыць’, параўн. укр. прохолодати. Далей да холад, параўн. ахало́на (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

све́жасць, -і, ж.

1. гл. свежы.

2. Халаднаватае, чыстае паветра; прахалода.

У акно дыхнула свежасцю.

3. Свежы, здаровы выгляд.

С. шчок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прохла́да ж. прахало́да, -ды ж., халадо́к, -дку м.;

вече́рняя прохла́да вячэ́рняя прахало́да (вячэ́рні халадо́к);

пове́яло прохла́дой паве́яла прахало́дай (халадко́м);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассо́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які рассохся. У бібліятэцы .. — знаёмы паўзмрок, цішыня, прахалода і рассохлая падлога пад нагамі. Адамчык. На двары ў беспарадку валяліся пасечаныя дровы, ляжалі рассохлае карыта, пагнутае старое вядро і вялізная бочка. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адхла́нпрахалода, адпачынак’ (Нас.), атхлань ’палёгка’ (Яруш.), адхланне ’спакой, адпачынак’ (Янк. II). Відаць, з адхолон, гл. халонуць. Параўн. Праабражэнскі, 2, 130. Магчыма, таксама кантамінацыя з адхлын ’адпачынак’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

п’янкі́, ‑ая, ‑ое.

Які прыводзіць да стану ап’янення; хмельны, ап’яняльны. Водар маленькіх аранжава-сініх суквеццяў.. быў змешаны з п’янкім пахам палыну, але пах гэты ўзнікаў на кароткае імгненне і зноў прападаў, адкінуты парывам ветру. Савіцкі. У бары — п’янкая духмянасць, прахалода, сонца на закіданым ігліцай доле — рэдкімі светлымі лапікамі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)