прафо́рма, -ы, ж. (разм.).

Знешняя фармальнасць, выгляд.

Захаваць праформу.

Зрабіць што-н. для праформы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прафо́рма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. прафо́рма
Р. прафо́рмы
Д. прафо́рме
В. прафо́рму
Т. прафо́рмай
прафо́рмаю
М. прафо́рме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прафо́рма ж. профо́рма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прафо́рма, ‑ы, ж.

Знешняя фармальнасць, выгляд. [Штрыпке:] — Яны працуюць толькі для праформы, у іх не відаць шчырага жадання наладзіць як след работу дэпо. Лынькоў.

[Ад лац. pro forma — для формы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

профо́рма разг. прафо́рма, -мы ж.;

для профо́рмы для прафо́рмы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лупок ’ракавіна бяззубкі (Anodonta mutabilis)’ (карэліц., Жыв. сл.). Да лупі́ць1 ’аддзіраць’. Па ўтварэнню тое ж, што і польск. łupek ’сланец > праформа lupъkъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́нейка, со́няйко, со́ўнейко ‘божая кароўка, Coccinella’ (пін., карэліц., ЛА, 1; ТС). Да сонца (гл.). Шырока распаўсюджаная мадэль другаснай намінацыі ў розных мовах, што звязана з яркасцю афарбоўкі або міфалагічнымі ўяўленнямі («пасланец сонца»), параўн. укр. со́нечко, чэш. дыял. slunéčko, в.-луж. bože słónčko ‘тс’, для якіх выводзіцца праформа *sъlnьčьko з тыпалагічнымі паралелямі ням. Sonnenkälbchen, Sonnenkäfer і інш., параўн. Шывіц–Дулар, Traditiones, 26А, 67. Для беларускіх назваў праформа была б *sъlnьnьko (змены ъl > оў/о і nьk > йк). Параўн. со́нейко ‘сонца’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лець у параўн. як лець ’ледзь цёплы, летні’ (слонім., Нар. словатв.). Праформа Іёіь. Да лёта (гл.). Параўн. бел. залеюць ’запэўніць’, ’папярэдзіць загадзя’ (Нас.). Больш падрабязна аб ім гл. Слаўскі, 4, 95–97.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́жы ’прыдатны’, ’прыгожы’, ’варты’ (БРС, Касп., Нас.). Усх.-слав. слова (параўн. рус. го́жий ’тс’, укр. го́жий ’тс’). Агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 190 (праформа *godjьjь; вытворнае ад дзеяслова *goditi; параўн. гадзіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзевяно́ста. Рус. девяно́сто, укр. девʼяно́сто, ст.-рус. девѧносто, ст.-польск. dziewiętnosto. Праформа *devę(t)nosъto. Паводле Трубачова (Эт. сл., 4, 220), лічыцца прасл. дыялектызмам. Параўн. лац. nōnāginta і да т. п. Гл. Трубачоў, там жа; Фасмер, 1, 492.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)