прасыпа́ць гл. праспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасы́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прасы́плю прасы́плем
2-я ас. прасы́плеш прасы́плеце
3-я ас. прасы́пле прасы́плюць
Прошлы час
м. прасы́паў прасы́палі
ж. прасы́пала
н. прасы́пала
Загадны лад
2-я ас. прасы́п прасы́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час прасы́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прасыпа́ць I несов. (к прасы́паць) просыпа́ть (сквозь что-л.)

прасыпа́ць II несов., в разн. знач. просыпа́ть; см. праспа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасыпа́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прасыпа́ю прасыпа́ем
2-я ас. прасыпа́еш прасыпа́еце
3-я ас. прасыпа́е прасыпа́юць
Прошлы час
м. прасыпа́ў прасыпа́лі
ж. прасыпа́ла
н. прасыпа́ла
Загадны лад
2-я ас. прасыпа́й прасыпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прасыпа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прасыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; зак.

1. Прабыць які-н. час у стане сну.

П. аж да поўдня.

2. што і без дап. Прачнуцца пазней, чым трэба.

Праспаў і спазніўся на лекцыю.

3. каго-што. Знаходзячыся ў стане сну, не заўважыць, прапусціць.

П. станцыю.

|| незак. прасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

просыпа́тьII несов. (к проспа́ть) в разн. знач. прасыпа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зрані́ць, зро́ніваць ’заўчасна нарадзіць нежывое дзіця’ (Нас.). Рус. валаг. изроня́ть ’страціць’, вяцк. изрони́ть ’пражыць у бядзе’, укр. зрони́ти ’не ўтрымаць, упусціць’, ’сказаць’, польск. zronić ’упусціць’, ’нарадзіць заўчасна’, чэш. zroniti ’змачыць (слязьмі, потам)’, славац. zroniť ’скінуць уніз, забіць’, в.-луж. zronić ’упусціць’, н.-луж. zroniś ’упусціць, рассыпаць’, серб.-харв. изро̀нити ’выйсці з-пад вады на паверхню’, ’выйсці на свет’, ’узнікнуць’, ’праліць, прасыпаць’, балг. изо̀нвам (се) ’крышу́ на дробныя часцінкі’, ’падаю (пра лісце, пот, зерне, слёзы)’, макед. изрони ’тс’. Ст.-рус. изронити ’дазволіць упасці, утраціць’ (XII ст.). Прасл. jьz‑ron‑i‑ti верагодна, мела значэнне ’ўпусціць, праліць, прасыпаць’, якое развілося ў бел., польск. да значэння ’нарадзіць заўчасна’ (аналагічнае развіццё ў выкінуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)