прасу́нуцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прасу́нуся |
прасу́немся |
| 2-я ас. |
прасу́нешся |
прасу́нецеся |
| 3-я ас. |
прасу́нецца |
прасу́нуцца |
| Прошлы час |
| м. |
прасу́нуўся |
прасу́нуліся |
| ж. |
прасу́нулася |
| н. |
прасу́нулася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прасу́нься |
прасу́ньцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прасу́нуўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прасу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.
1. Пралазячы, высунуцца, прайсці паміж чым-н. ці дзе-н.
У дзверы прасунулася галава.
П. наперад.
2. Сунучыся, перамясціцца на якую-н. адлегласць.
Нашы войскі прасунуліся значна наперад.
3. перан. Высунуцца, павысіцца (разм.).
П. па службе.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Наблізіцца да завяршэння (разм.).
Справа прасунулася.
|| незак. прасо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. прасо́ўванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прасу́нуцца сов.
1. просу́нуться; (о нитке — ещё) проде́ться, вде́ться;
2. (пройти между
чем-л., пройти вперёд) продви́нуться;
3. перен., разг. (медленно пройти, проехать) протащи́ться;
4. перен., прост. неодобр. пройти́;
~нуўся і не павіта́ўся — прошёл и не поздоро́вался;
5. перен., разг. (по службе) продви́нуться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прасу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Прайсці, пралезці куды‑н. праз што‑н.; высунуцца. Межавыя палявыя слупы залезлі аж на .. [дарогу] — ледзьве з драбінамі льга прасунуцца. Чорны. Закалыхалася заслона і ў шчыліну прасунулася галава Параскі Бурцавай у вянку з васількоў. Хадкевіч.
2. Сунучыся, перамясціцца на нейкую адлегласць. Лявон з усяе сілы націснуў на педаль. Заскрыгаталі тармазы. Яшчэ імгненне — колы прасунуліся па жвіры. Хадановіч. Выкідваючы пярэднія ногі, конь тузануўся ў адзін бок, у другі, прасунуўся крокі два на жываце і, выбіўшыся з сіл, зноў лёг на бок і адкінуў галаву. Сіняўскі. // перан. Разм. Павольна прайсці, праехаць, праплысці. У часе глыбокага Сцёпкавага разважання па вуліцы прасунуліся дзве чорныя постаці. Колас. Толькі на рацэ дзе-нідзе прасунецца лодка ля аеру ды данясецца з гарода галасістае жаночае «а-а-кыш-кыш-кыш». Ваданосаў.
3. Прайсці ўперад у напрамку да чаго‑н. Пан Крулеўскі аддаў батальёну загад прасунуцца глыбей у лес і заняць новыя пазіцыі. Колас. Дрызіна зноў рушыла, зноў адкрыла шквальны агонь, але прасунулася недалёка. Кулакоўскі.
4. перан. Разм. Дабіцца выгаднага становішча, прыстасоўваючыся, хітруючы; пралезці. Прасунуцца ў начальства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасо́ўвацца гл. прасунуцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прасо́ўванне гл. прасунуцца, прасунуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
проде́ться
1. (о нитке) працягну́цца, зацягну́цца, прасу́нуцца;
2. (просунуться) прасу́нуцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
просу́нуться прасу́нуцца, мног. папрасо́ўвацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
продёрнуться працягну́цца, зацягну́цца, прасу́нуцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ушмо́ргнуцца, ‑нецца; зак.
Прасунуцца, працягнуцца ў вузкую адтуліну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)