прасудзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прасуджу́ прасу́дзім
2-я ас. прасу́дзіш прасу́дзіце
3-я ас. прасу́дзіць прасу́дзяць
Прошлы час
м. прасудзі́ў прасудзі́лі
ж. прасудзі́ла
н. прасудзі́ла
Загадны лад
2-я ас. прасудзі́ прасудзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прасудзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прасудзі́ць сов., разг., в разн. знач. просуди́ть;

п. усе́ гро́шы — просуди́ть все де́ньги;

п. не́калькі гадо́ў — просуди́ть не́сколько лет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасудзі́ць, ‑суджу, ‑судзіш, ‑судзіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Зрасходаваць на вядзенне судовых спраў. [Сымон:] Тата .. судамі гаспадарку ўсю прасудзіў, а цяпер апошняе двару на здзек аддаў! Купала.

2. і без дап. Судзіць некаторы час; прабыць які‑н. час суддзёй. Прасудзіць некалькі год.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасу́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прасудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прасудзіць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)