прастагна́ць, -агну́, -о́гнеш, -о́гне; -агні; зак.

1. Абазвацца стогнам.

Хворы голасна прастагнаў.

2. што і без дап. Сказаць са стогнам.

Піць! — прастагнаў ранены.

3. Правесці які-н. час стогнучы.

Хворы ўвесь вечар прастагнаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прастагна́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прастагну́ прасто́гнем
2-я ас. прасто́гнеш прасто́гнеце
3-я ас. прасто́гне прасто́гнуць
Прошлы час
м. прастагна́ў прастагна́лі
ж. прастагна́ла
н. прастагна́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час прастагна́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прастагна́ць сов., в разн. знач. простона́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прастагна́ць, ‑стагну, ‑стогнеш, ‑стогне; зак.

1. Абазвацца стогнам. Мне здалося, што нехта прастагнаў. Скрыпка. // што і без дап. Сказаць са стогнам. — Там жа немцы! — прастагнаў артылерыст, чорны, як цыган, хлопец. Хомчанка. «Божа мой, божа мой», — прастагнаў Мішурын і заплюшчыў вочы. Чорны.

2. Стагнаць некаторы час. Прастагнаць усю ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

простона́ть сов.

1. прастагна́ць, застагна́ць; (жалобно) прае́нчыць, зае́нчыць;

2. (какое-то время) прастагна́ць; (жалобно) прае́нчыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

застагна́ць, ‑стагну, ‑стогнеш, ‑стогне; зак.

Пачаць стагнаць. // Прастагнаць; абазвацца стогнам. Адам Лабека глуха застагнаў і паваліўся на бок. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адстагна́ць, ‑стагну, ‑стогнеш, ‑стогне; зак.

1. Перастаць стагнаць. Адстагнаў, адмаліўся, адплакаў даўно ўжо наш працоўны народ. Машара. // перан. Скончыць пакутаваць; памерці.

2. Прастагнаць пэўны час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)