Праслён (прэслён), прэ́сленка, прэ́слёнка ’каменьчык з дзірачкай, прасніца’ (ТС), параўн. рус. пря́слен, пря́слень ’тс’, ст.-польск. przęśleń ’матавіла’, чэш. přeslen ’прасніца’, славац. prasleň ’тс’, в.-луж. přasleń ’тс’, н.-луж. pśěslin ’тс’, палаб. prąslen ’тс’, серб.-харв. пре̏шљен ’прасніца; пазванок’, славен. preslèn ’прасніца’, балг. пре́шлен ’прасніца; пазванок’, макед. прешлен ’прасніца’. Прасл. *prąslenъ, *pręslenь, утворанае ад *pręslo (гл. прасла) з суф. *‑enъ, *‑enь (Махэк₂, 491; Бязлай, 3, 115; Шустар-Шэўц, 2, 1167; БЕР, 5, 688, з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́сленка, прэслёнка, прэслён ’каменьчык з дзірачкай з гліністага сланца (выкарыстоўваўся як лекавы сродак, талісман або прадмет для чаравання)’ (ТС). Рус. паўн. креслень ’металічнае колца, глінянае або выразанае з чарапка, якое надзявала на верацяно для ўзмацнення яго вярчэння’, польск. pręślin, prześlik, в.⇉-луж. prasleń, чэш. preslen, славац. pras leń, дыял. prašilk, praceť, prašei, prac lik, серб.-харв. pršljen, славен. preslen, балг. прегилен ’тс’. Прасл. *pręs!enъ (гл. праслён), дэрыват ад *prę(d)slo, г.⇉зн. ’кружок вакол верацяна (для прадзення)’. Гл. Машынскі, Kultura, 1, 306; Трубачоў, Ремесл. терм., 94–95; Махэк₂, 491; БЕР, 5, 687–688. Параўн. таксама археалагічныя тэрміны ли/α, прасёлка, прасельца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)