прасла́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прасцялю́ прасце́лем
2-я ас. прасце́леш прасце́леце
3-я ас. прасце́ле прасце́люць
Прошлы час
м. прасла́ў прасла́лі
ж. прасла́ла
н. прасла́ла
Загадны лад
2-я ас. прасцялі́ прасцялі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прасла́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прасла́ць сов., в разн. знач. простла́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасла́ць, ‑сцялю, ‑сцелеш, ‑сцеле; зак., што.

Слаць некаторы час (гл. слаць ​2). Праслаць лён цэлы дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прасціра́дла ’прасціна’, ’коўдра’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.; слуц., Шн. 2; В. В., Сцяшк.), прасціра́дло, прасція́дла ’пакрывала’ (Сл. ПЗБ). З польск. prześcieradło, prześciradło ’тс’ (Кюнэ, Poln., 90), якія ўзводзяць да *prostrati, *prosterti ’разаслаць, праслаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. дыял. *prostiradlo, параўн. чэш. prostěradlo, в.-луж. přesćeradło, н.-луж. pśesćeradło (Банькоўскі, 2, 913).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)