Праску́ра, праскурка, про́скура, праскура́, проску́рка ’прасвіра’ (Шат., Касп., Др.-Падб., Нас., Шпіл., Мік., ТС, Маш.; маг., Шн. 2). Гл. прасвірка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыску́ра ’просвіра’ (Мат. Гом.), Р. скл. мн. л. прыскуров ’тс’ (Нік. Очерки.). Гл. праскура.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праскурня́ ’жанчына, якая пячэ прасвіры’ (Нас., Мал.), просвірня ’тс’ (Маш.). Рус. проску́рня, просві́рня ’тс’, укр. проску́рня ’месца, дзе пякуць прасвіры’, проскурни́ца ’жанчына, якая пячэ прасвіры’. Ад праскура, просвіра з суф. ‑ня. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасві́рка, просвіра ’белая круглая булачка з прэснага цеста, якая выкарыстоўваецца ў абрадах набажэнства’ (ТСБМ), параўн. укр. просвирка ’тс’, рус. просви́ра, просви́рка, ст.-слав. просфора, просвора ’тс’, што да грэч. προσφορά ’дар, паднашэнне’ (Праабражэнскі, 2, 131; Фасмер, 3, 377; ЕСУМ, 4, 601). Гл. таксама праскура.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праску́рнік ’алтэя, Althaea’ (Нас.), ’штокружа (сляс) ружовая, Alcea nosea L.’ (віц., Кіс.). Рус. проскурник, просвирник ’розныя віды Althaea, Malva’, укр. проскурпак, проскурняк ’расліна Althaea officinalis’, польск. proskitrnia ’лясны кустарнік’. чэш. proskurnikрус.Махэк, Jména, 147). Ад праскура (гл.). Назва па знешнім выглядзе, форме пладоў (Махэк₂, там жа; Мяркулава, Очерки, 127).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)