прарыва́ць¹ гл. прарваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прарыва́ць² гл. прарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прарыва́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прарыва́ю прарыва́ем
2-я ас. прарыва́еш прарыва́еце
3-я ас. прарыва́е прарыва́юць
Прошлы час
м. прарыва́ў прарыва́лі
ж. прарыва́ла
н. прарыва́ла
Загадны лад
2-я ас. прарыва́й прарыва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прарыва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прарыва́ць I несов.

1. в разн. знач. прорыва́ть;

2. с.-х. проре́живать, продёргивать;

1, 2 см. прарва́ць 1, 2

прарыва́ць II несов. (рылом — о животных) прорыва́ть; см. прары́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прарыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прарваць (у 1–5 знач.).

прарыва́ць 2, ‑ае.

Незак. да прарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прары́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́е; -ы́ты; зак., што.

Пракапаць (пераважна рылам).

Свіння прарыла дзірку пад варотамі.

|| незак. прарыва́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прарва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві; -ва́ны; зак.

1. што. Разарваўшы, зрабіць адтуліну, дзірку ў чым-н.

П. панчоху.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пра ваду: моцным напорам прамыць адтуліну ў чым-н., разбурыць перашкоду.

Прарвала плаціну.

3. што. Прабіцца праз што-н., зламаўшы супраціўленне.

П. варожую блакаду.

4. што. Зрабіць радзейшым, вырваўшы частку раслін.

П. буракі.

5. безас., каго (што). Аб раптоўным пераходзе ад бяздзеяння ці спакойнага стану да якога-н. інтэнсіўнага дзеяння (разм.).

Ён доўга маўчаў, але тут і яго прарвала.

|| незак. прарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прары́ў, -ы́ву, м. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. прарыўны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прарыва́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прарвацца.

2. Зал. да прарываць ​1.

прарыва́цца 2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прарыцца.

2. Зал. да прарываць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

продёргиватьI несов., с.-х. прарыва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прарыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прарываць ​1 — прарваць (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)