праро́к, -а, мн. -і, -аў, м.

У рэлігіі: тлумачальнік волі багоў; прадказальнік будучыні.

|| ж. праро́чыца, -ы, мн. -ы, -чыц (уст.).

|| прым. праро́чы, -ая, -ае і праро́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праро́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. праро́к праро́кі
Р. праро́ка праро́каў
Д. праро́ку праро́кам
В. праро́ка праро́каў
Т. праро́кам праро́камі
М. праро́ку праро́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

праро́к м.

1. рел. проро́к;

2. (предсказатель будущего) проро́к, прорица́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праро́к, ‑а, м.

1. Паводле некаторых рэлігійных вераванняў — праведнік волі бога, пасланы богам. [Арцём:] — А сынок ты мой! Скажы мне, каток, які гэта прарок сядзеў у пустыні і крумкачы насілі яму мяса? Колас.

2. Прадказальнік будучыні, вяшчун. Запанавала цішыня, але Малец чамусьці ўспомніў перарваную ўжо каторы раз размову, спытаўся ў Ярошкі: — Слухай, прарок, а чаму ты мне не пагадаў наконт грошай? Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праро́к ’прапаведнік волі Бога, пасланы Богам; прадказальнік будучыні, вяшчун’ (ТСБМ), прарок, прарока ’тс’ (Нас.), ст.-бел. пророкъ ’тс’. Рус. проро́к, укр. прарок, прорік, пророка ’тс’. У сучасных усх.-слав. мовах запазычанне са ст.-слав. пророкъ, што з’яўляецца калькай грэч. προφήτηςпрарок, прадвяшчальнік’. Ад *pro‑ (гл. пра-) і *rekti ’гаварыць’ (гл. Фасмер, 3, 465; ЕСУМ, 4, 600), параўн. ст.-бел. прорекуе (XVI ст.), паводле Карскага (1, 158), пад уплывам реку, ректи — “в живых белорусских говорах это слово неизвестно” (там жа, 261). Форма прарока па тыпу народных утварэнняў на ‑а, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прарок, вястун, вяшчун; аракул (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

праро́чы, -ая, -ае.

1. гл. прарок.

2. Які змяшчае прадказанне, прадбачанне будучыні (кніжн.).

П. сон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праро́чыца, ‑ы, ж.

Жан. да прарок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проро́к в разн. знач. праро́к, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прорица́тель книжн. прадрака́льнік, -ка м., праро́к, -ка м., прадказа́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)