прапілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

1. Разрэзаць пілой да пэўнай мяжы або выразаць пілой.

П. дрэва да сярэдзіны. П. праём для акна.

2. Правесці які-н. час пілуючы.

|| незак. прапіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

|| наз. прапіло́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапілава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прапілу́ю прапілу́ем
2-я ас. прапілу́еш прапілу́еце
3-я ас. прапілу́е прапілу́юць
Прошлы час
м. прапілава́ў прапілава́лі
ж. прапілава́ла
н. прапілава́ла
Загадны лад
2-я ас. прапілу́й прапілу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прапілава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прапілава́ць сов., в разн. знач. пропили́ть;

п. дзі́рку — пропили́ть отве́рстие;

п. дзве гадзі́ны — пропили́ть два часа́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

1. Разрэзаць пілой што‑н. да пэўнай мяжы ці наскрозь. Прапілаваць дрэва да сярэдзіны. // Выразаць пілой (якую‑н. адтуліну). Прапілаваць праём для акна.

2. і без дап. Пілаваць некаторы час. Прапілаваць дровы ўвесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пропили́ть сов., в разн. знач. прапілава́ць, прарэ́заць;

пропили́ть отве́рстие прапілава́ць (прарэ́заць) дзі́рку;

пропили́ть два часа́ прапілава́ць дзве гадзі́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапіло́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прапілоўваць — прапілаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прапілаваць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрараза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Прарэзаць, прапілаваць пэўную колькасць. Напраразаць адтулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапі́л, ‑у, м.

Спец.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прапілоўваць — прапілаваць (у 1 знач.).

2. Прапілаванае месца. Шырокі прапіл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прарэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны; зак., што.

1. Зрабіць чым-н. рэжучым адтуліну ў чым-н.

П. сукно. П. акно (прасячы, прапілаваць; спец.).

2. Рэзаць што-н. на працягу якога-н. часу.

3. перан. Прайсці, пралегчы праз што-н., упоперак чаго-н., перасячы што-н.

Маланка прарэзала неба.

Лоб прарэзалі маршчыны.

|| незак. прараза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 3 знач.) і прарэ́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.).

|| наз. прарэ́з, -у, м. (да 1 знач.), прарэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 знач.), прараза́нне, -я, н. (да 1 знач.) і прарэ́званне, -я, н. (да 1 знач.).

|| прым. праразны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

П. інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)