прапылі́ць, -ылю́, -ы́ліш, -ы́ліць; -ы́лены; зак.

1. каго-што. Напоўніць пылам.

2. Праехаць, прайсці, падняўшы клубы пылу (разм.).

Па вуліцы прапыліў статак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапылі́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прапылю́ прапы́лім
2-я ас. прапы́ліш прапы́ліце
3-я ас. прапы́ліць прапы́ляць
Прошлы час
м. прапылі́ў прапылі́лі
ж. прапылі́ла
н. прапылі́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час прапылі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прапылі́ць сов., в разн. знач. пропыли́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапылі́ць, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак.

Разм. Праехаць, прайсці, падняўшы клубы пылу. Пакацілася ўжо за лес сонца, даўно прапылілі, прамычалі па вёсцы статкі. Сачанка. У ліпені 1944 года па вуліцах вёскі Іржышча прапыліла чорная бліскучая эмка. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пропыли́ть сов.

1. (пропитать пылью) прапылі́ць, запылі́ць;

2. (проехать, пройти, подняв клубы пыли) разг. прапылі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)