прапаласка́ць, -лашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; -лашчы́; -ласка́ны; зак., што.

1. гл. паласкаць.

2. Правесці які-н. час палошчучы.

Дзве гадзіны прапаласкала бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапаласка́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прапалашчу́ прапало́шчам
2-я ас. прапало́шчаш прапало́шчаце
3-я ас. прапало́шча прапало́шчуць
Прошлы час
м. прапаласка́ў прапаласка́лі
ж. прапаласка́ла
н. прапаласка́ла
Загадны лад
2-я ас. прапалашчы́ прапалашчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прапаласка́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прапаласка́ць сов.

1. в разн. знач. прополоска́ть;

п. рот — прополоска́ть рот;

п. панчо́хі — прополоска́ть чулки́;

2. разг. (выстирать немного чего-л. наспех) простирну́ть;

3. (нек-рое время) прополоска́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапаласка́ць, ‑лашчу, ‑лошчаш, ‑лошча; зак., што.

1. Памыць, палошчучы ў вадзе; выпаласкаць. Прапаласкаць бялізну.

2. Прамыць, прадэзінфіцыраваць паласканнем (рот, горла). Віцьку далі прапаласкаць рот нейкай вадой. Паўлаў.

3. і без дап. Паласкаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паласка́ць, -лашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; -лашчы́; -ласка́ны; незак., што.

1. Прамываць пасля мыцця, апускаючы ў чыстую ваду.

П. бялізну.

2. Прамываць для ачысткі, дэзынфекцыі або з лячэбнай мэтай.

П. рот пасля яды.

П. горла.

|| зак. вы́паласкаць, -лашчу, -лашчаш, -лашча; -лашчы; -ласканы (да 1 знач.), адпаласка́ць, -лашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; -лашчы́; -ласка́ны (да 1 знач.) і прапаласка́ць, -лашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; -лашчы́; -ласка́ны.

|| наз. паласка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прополоска́ть сов., в разн. знач. прапаласка́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапало́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прапаласкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапаласка́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прапаласкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапаласка́ць, -лашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; -лашчы́; -ласка́ны; зак., што.

1. Прапаласкаць яшчэ раз, паўторна.

П. хустачку.

2. Папаласкаць усё, многае.

П. усю бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запеляска́ць

прапаласкаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запеляшчу́ запяле́шчам
2-я ас. запяле́шчаш запяле́шчаце
3-я ас. запяле́шча запяле́шчуць
Прошлы час
м. запеляска́ў запеляска́лі
ж. запеляска́ла
н. запеляска́ла
Загадны лад
2-я ас. запеляшчы́ запеляшчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час запеляска́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)