паласка́ць, -лашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; -лашчы́; -ласка́ны; незак., што.

1. Прамываць пасля мыцця, апускаючы ў чыстую ваду.

П. бялізну.

2. Прамываць для ачысткі, дэзынфекцыі або з лячэбнай мэтай.

П. рот пасля яды.

П. горла.

|| зак. вы́паласкаць, -лашчу, -лашчаш, -лашча; -лашчы; -ласканы (да 1 знач.), адпаласка́ць, -лашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; -лашчы́; -ласка́ны (да 1 знач.) і прапаласка́ць, -лашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; -лашчы́; -ласка́ны.

|| наз. паласка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)