прано́сіць гл. пранесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прано́сіць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прано́шу прано́сім
2-я ас. прано́сіш прано́сіце
3-я ас. прано́сіць прано́сяць
Прошлы час
м. прано́сіў прано́сілі
ж. прано́сіла
н. прано́сіла
Загадны лад
2-я ас. прано́сь прано́сьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прано́сячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прано́сіць несов., в разн. знач. проноси́ть; см. пране́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць.

Незак. да пранесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пране́сці, -ясу́, -ясе́ш, -ясе́; -ясём, -есяце́, -ясу́ць; -ёс, -е́сла; -ясі; -е́сены; зак.

1. каго-што. Несучы каго-, што-н., прайсці (якую-н. адлегласць, на працягу якога-н. часу).

П. груз на сабе ўсю дарогу.

2. каго-што. Несучы, прайсці з кім-, чым-н. міма каго-, чаго-н.

П. сцяг міма трыбуны.

П. праз усё жыццё што-н. (перан.: на ўсё жыццё захаваць у свядомасці; кніжн.).

3. перан., безас., што. Пра небяспеку, бяду: мінуць (разм.).

Думаў, бацькі будуць лаяцца, аж пранесла.

Бяду пранесла.

4. каго-што. Унесці, даставіць куды-н. несучы.

П. шафу праз дзверы.

5. безас., каго (што). Тое, што і праслабіць (разм.).

Ад кіслых ягад можа п.

|| незак. прано́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць.

|| наз. прано́с, -у, м. (да 1 знач.).

|| прым. прано́сны, -ая, -ае (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проноси́тьI несов.;

1. в разн. знач. прано́сіць;

2. безл. (о поносе), прост. прано́сіць, прайма́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прано́сіцца несов., возвр., страд. проноси́ться; см. пране́сціся, прано́сіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пранасі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пранашу́ прано́сім
2-я ас. прано́сіш прано́сіце
3-я ас. прано́сіць прано́сяць
Прошлы час
м. пранасі́ў пранасі́лі
ж. пранасі́ла
н. пранасі́ла
Загадны лад
2-я ас. пранасі́ пранасі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пранасі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Прамётная ’нябачная сіла, якая рухаецца вельмі хутка’ (Нас.), праменні іх ’хуліган, гарэзнік’ (Сл. ПЗБ), прамётпік ’той, хто бегае, не звяртаючы ўвагу ні на што’ (Нас.), праметла ’турбота, непакой’ (шальч., Сл. ПЗБ); сюды ж прапётная ’нябачная сіла, якая хутка праносіць што-небудзь, каго-небудзь з аднаго месца на другое’ (Нас.) з ад’ідэацыяй да лятаць. Гл. апраметная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фанта́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Чалавек з багата развітай фантазіяй. Ці ж можна сумнявацца ў тым, што хутка чалавек стане гаспадаром космасу, ажыццявіць самыя смелыя мары фантастаў усіх вякоў і народаў. «Звязда».

2. Фантазёр, летуценнік, які імкнецца здзейсніць фантастычныя мары, задумы. Гэта не сон летуценны, Не казка, Гэта не мроя старога фантаста. Недзе ў бяздонных глыбінях сусвету Вымпел чырвоны праносіць ракета. Макаль.

3. Пісьменнік, які выкарыстоўвае фантастычныя сюжэты. Пачакайце! Ды гэта ж .. кабіна «машыны часу», .. якая з лёгкай рукі Герберта Уэлса падарожнічае па старонках кніг многіх пісьменнікаў-фантастаў. Чаркасаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)