прамо́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прамо́ва прамо́вы
Р. прамо́вы прамо́ў
Д. прамо́ве прамо́вам
В. прамо́ву прамо́вы
Т. прамо́вай
прамо́ваю
прамо́вамі
М. прамо́ве прамо́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прамо́ва¹, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж.

Публічнае выступленне.

Выступіць з прамовай.

Віншавальная прамова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамо́ва², -ы, ж.

Незасведчаная пісьмовымі помнікамі, рэканструяваная параўнальна-гістарычным метадам старажытная мова-аснова, з якой пазней узніклі мовы, што адносяцца да дадзенай сям’і (напр., праславянская мова ў адносінах да беларускай, рускай, украінскай, польскай, балгарскай і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамо́ва I ж. (выступление) речь

прамо́ва II ж., лингв. праязы́к м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамо́ва 1, ‑ы, ж.

Публічнае выступленне. Гаварыць прамовы на публічных вечарах я быў не дужа які майстар і ахвотнік. Сабаленка. Госці дружна заапладзіравалі, вітаючы прамову Івана Кузьміча. Каршукоў.

прамо́ва 2, ‑ы, ж.

У параўнальна-гістарычным мовазнаўстве — не засведчаная пісьмовымі помнікамі, рэканструяваная мова, у выніку распаду якой узніклі сучасныя жывыя або засведчаныя пісьменнасцю мёртвыя роднасныя мовы. Індаеўрапейская прамова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прамо́ва ’публічнае выступленне’ (ТСБМ, Яруш., Гарэц.). Укр. промо́ва, польск. przemowa ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад прамовіць < мовіць (гл.). Не выключана і запазычанне з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прамова, выступленне / рэлігійнага характару: пропаведзь, казань, казанне

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

то́ст

прамова

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. то́ст то́сты
Р. то́сту то́стаў
Д. то́сту то́стам
В. то́ст то́сты
Т. то́стам то́стамі
М. то́сце то́стах

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каза́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. казаць.

2. Прамова рэлігійна-павучальнага характару; пропаведзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

філі́піка, -і, ДМ -піцы, ж. (кніжн.).

Гнеўная выкрывальная прамова, выступленне супраць каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)