Пралес : шкіра ў лес, на пралес, здароўе ў хаце, хвароба ў лес (Шн. 3), пралес ’пералесак’ (Нікан.). Прыназоўнік на (пралес) у прыкладзе з Шэйка, як быццам бы, сведчыць аб тым, што значэнне тут ’нейкае месца ў лесе’, магчыма, ’прагаліна, паляна’ (параўн. значэнні пралесак). Тады пралес — дэрыват ад пра- (< пера‑? гл.) і лес, у адрозненне ад укр. праліс, польск. prałs і чэш. prales ’некрануты, даўні лес’, якія ад пра- і лес (параўн. Банькоўскі, 2, 756). Параўн. пра́мара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́мара, параўн. у замове: на моры, на прамары стаіць дуб кракарысты, на ім дванаццаць какатоў (светлаг., SOr, 39, 354). Да мора (гл.) з прыстаўкай пра́, што выступае ў традыцыйнай формуле замоў і, відаць, мае функцыю ўзмацнення ў адрозненне ад польск. pramorze, чэш. pramoře, серб.-харв. pramore, дзе прэфікс мае значэнне ’першасны, даўні’, параўн. ESSJ, 1, 206. Гл. пра-. параўн. таксама пралес, калі́сь‑пракалі́сь ’вельмі даўно’ (б.-каш., ГЧ), праколісні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прарадзі́ма ’самае старажытнае, першапачатковае месца пражывання таго ці іншага племені, народа, той ці іншай пароды жывёл і пад.’ (ТСБМ). Рус. праро́дина, польск. praojczyzna ’тс’ і да т. п. З пра- і радзіма. Паводле Борыся (Prefiks., 86), словы гэтага словаўтваральнага тыпу з’явіліся ў XIX ст. у якасці навуковых тэрмінаў першапачаткова ў польскай і чэшскай мовах як калькі ням. слоў з прыст. ur‑ (напр., Urheimat ’прарадзіма’, Urwaldпралес, старажытны запаведны лес’), а потым распаўсюдзіліся ва ўсходнеславянскія мовы. Борысь (там жа) нават бачыць тут новую функцыю славянскай прыстаўкі *pra‑ пад уплывам ням. ur‑ і лац. prae‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)