пракуры́ць, -уру́, -ўрыш, -ўрыць; -ўраны; зак., што.

1. Насыціць тытунёвым дымам.

П. хату.

2. Зрасходаваць на курэнне.

П. многа грошай.

3. Правесці які-н. час курачы.

Усю ноч пракурыў.

|| незак. праку́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракуры́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пракуру́ праку́рым
2-я ас. праку́рыш праку́рыце
3-я ас. праку́рыць праку́раць
Прошлы час
м. пракуры́ў пракуры́лі
ж. пракуры́ла
н. пракуры́ла
Загадны лад
2-я ас. пракуры́ пракуры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пракуры́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пракуры́ць сов.

1. в разн. знач. прокури́ть;

п. пако́й тытунём — прокури́ть ко́мнату табако́м;

п. мно́га гро́шай — прокури́ть мно́го де́нег;

п. усю́ ноч — прокури́ть всю ночь;

2. (загрязнить копотью) прокопти́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што.

1. Напоўніць, насыціць тытунёвым дымам; пракуродыміць. Людзі паспелі ўжо добра пракурыць канцылярыю, уклаўшы ў попельніцу каля дзесяці акуркаў. Гартны.

2. Зрасходаваць на курэнне. Пракурыць грошы.

3. і без дап. Курыць некаторы час. Пракурыць увесь вечар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пракурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадымі́ць, ‑дымлю, ‑дыміш, ‑дыміць; каго-што.

Насыціць дымам, пракурыць; правэндзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прокури́ть сов., в разн. знач. пракуры́ць;

прокури́ть це́лую ночь пракуры́ць цэ́лую ноч;

всю ко́мнату прокури́ли табако́м разг. уве́сь пако́й пракуры́лі тытунём.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасмалі́ць², -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., што (разм.).

1. Прапаліць чым-н. наскрозь.

П. папяросай кашулю.

2. Ачысціць агнём.

П. комін.

3. Некаторы час пракурыць (разм.).

Прасмаліў цэлую гадзіну.

|| незак. прасма́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́пельніца, ‑ы, ж.

Спецыяльная пасудзіна для акуркаў і страсання попелу пры курэнні. [Мужчыны] паспелі ўжо добра пракурыць канцылярыю, уклаўшы ў попельніцу каля дзесяці акуркаў. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праку́раны

1. в разн. знач. проку́ренный;

2. прокопчённый;

1, 2 см. пракуры́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)