пражо́рлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пражо́рлівы пражо́рлівая пражо́рлівае пражо́рлівыя
Р. пражо́рлівага пражо́рлівай
пражо́рлівае
пражо́рлівага пражо́рлівых
Д. пражо́рліваму пражо́рлівай пражо́рліваму пражо́рлівым
В. пражо́рлівы (неадуш.)
пражо́рлівага (адуш.)
пражо́рлівую пражо́рлівае пражо́рлівыя (неадуш.)
пражо́рлівых (адуш.)
Т. пражо́рлівым пражо́рлівай
пражо́рліваю
пражо́рлівым пражо́рлівымі
М. пражо́рлівым пражо́рлівай пражо́рлівым пражо́рлівых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пражо́ра ’абжора’ (ТСБМ, Мат. Гом.), прожо́ра, пражы́ра (Сл. ПЗБ), про́жар ’калі шчупак адразу хапае ўсю прымашчу’ (паўн.-усх., КЭС). Рус. прожо́ра, прожера, укр. про́жирь, про́жра ’тс’. Да этымалогіі гл. абжора. Сюды ж прыметнікі: пражорны, пражорлівы, пражырны, пражарыстыпражорлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́цьма ’вялікае мноства, безліч’ (ТСБМ, Гарэц., Касп., Сцяшк., ТС; мін., Шн. 2, Шат., Др.-Падб.), ’змрок, цемра’ (Шат., Др.-Падб.), ’поўнасцю, цалкам’ (ТС), про́цьменныпражорлівы’ (Касп.). Па тыпу словаўтварэння аддзеяслоўны дэрыват з нулявым суфіксам. Тады трэба дапусціць дзеяслоў *працьміць. Далей гл. цьма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ненаедны, пражорлівы; ненажэрны (разм.); жарлівы (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Трубло́пражорлівы конь ці карова’ (Яўс.), ‘пражора’ (астрав., Сл. рэг. лекс.; полац., Нар. лекс.; лаг., Гіл., Барад.), ‘чэрава’ (рас., ЛА, 1, Шатал., Нік., Оч., Юрч. Мудр.), трубла́ты ‘чалавек з тоўстым жыватом’ (Касп., Сцяшк. Сл.; в.-дзв., Шатал.). Утворана ад трубі́ць2 < труба1 (гл.), параўн. трубі́ла ‘пра абжорлівага’ (Каўрус, Словаклад), пры ад’ідэацыі трыбу́х (гл.). Гл. таксама трабло, трыбло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каплу́н1 ’цура’ (браг., бяроз. Шатал.; вільн., Сл. паўн.-зах., ’ежа накшталт супу з кавалачкаў сухога хлеба, цыбулі, залатых варам і засквараных салам’ (драг. Нар. словатв.; драг., іван. Вешт.; кобр. Нар. лекс.), ’абрадавая страва з хлеба і салодкай вады або малака’ (івац. Жыв. сл.). Укр. жытомірск. каплу́н ’ежа з хлеба, вады і солі’, рус. н.-рас. ’халаднік’, польск. kapłun, kapłon ’тс’. Відавочна, балтызм, утвораны ад дзеяслова *kap(l)‑ (параўн. літ. kapóti ’рубіць, сячы’, ’з’ядаць, тачыць’, kaplỹs ’адрэзаны, адколаты’, ’бяззубы’), які азначаў ’ламаць, крышыць’ — галоўнае адрозненне каплуна ў тым, што хлеб ломіцца, крышыцца, а не варыцца, не закалочваецца (як жур), не смажыцца. Сюды ж і каплу́к.

Каплу́н2 ’пакладаны певень’ (ТСБМ, Бес., Федар. 6; драг. Нар. словатв.), ’пражорлівы’ (Некр.). Ст.-бел. каплунъ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. kapłun ’тс’ (і kapłon), якое пры пасрэдніцтве ст.-чэш. kapún — з с.-в.-ням. kappūn ’тс’ < нар.-лац. cappōne (m) < cāpo ’тс’, ’малады пеўнік’, ’малакасос’ (Слаўскі, 2, 58). У польск. слове ł‑ — у выніку жартаўлівай ад’ідэацыі да kapłan ’свяшчэннік’, ’жрэц’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́рва1 ’глыбокі, стромкі абрыў, бездань’, ’мноства’, ’пражорлівы чалавек’ (ТСБМ, Нас., Касп., Др.-Падб., Ян., ТС), ’крыніца’ (Сцяшк. Сл.), ’месца, размытае вадой’ (Нас., Касп., Гарэц.), ’пратока’, ’невялікі астравок’ (Сл. ПЗБ), ’новае рэчышча, прамытае ракой’ (Ян.), ’бездань’ (Растарг.), ’багна на балоце ці возеры, зарослая травой’ (ТС), ’завадзь’ (Бяльк.), ’вокнішча ў балоце’ (ДАБМ, камент., 980; слаўг., слонім., стол., Яшк.). Рус. про́рва ’бездань, глыбокая яма; месца, размытае вадой; новае прамое рэчышча ракі, прамытае вадой’, ’пражора’, ’мот’, ’шкода’ і г. д., укр. прі́рва ’месца прарыву плаціны’, ’яма ў рацэ, моры’; таксама ’бездань’; ’стромкі схіл гары’, ’стромкі бераг’, польск. przerwa ’разбурэнне; перапынак’, чэш. průrva ’роў, вузкая і глыбокая даліна, прамытая вадой’, славац. prierva ’тс’. Паўн.-прасл. *prorъva ’месца (бездань), прамытае вадой’. Аддзеяслоўны дэрыват ад прасл. *prorъvati ’прарваць’ (Талстой, Геогр., 175, 202–203), параўн. яшчэ ў Бярынды: “прорва… мѣсце урваное в(ъ) рѣцѣ”.

Про́рва2 ’ўвярэднік балотны, Pedicularis palustris L.’ (брэсц., гродз., Кіс.), ’трыпутнік’ (лях., Сл. ПЗБ). Этымалагічна тое ж, што і прорва1: да прарыва́ць, прарва́ць. Але матывацыя зразумелая толькі ў адносінах да трыпутніка, які прыкладаецца да ран, а таксама скул і нарываў, каб іх прарваць, даць выхад гною.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)