прадукцы́йны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прадукцы́йны |
прадукцы́йная |
прадукцы́йнае |
прадукцы́йныя |
| Р. |
прадукцы́йнага |
прадукцы́йнай прадукцы́йнае |
прадукцы́йнага |
прадукцы́йных |
| Д. |
прадукцы́йнаму |
прадукцы́йнай |
прадукцы́йнаму |
прадукцы́йным |
| В. |
прадукцы́йны (неадуш.) прадукцы́йнага (адуш.) |
прадукцы́йную |
прадукцы́йнае |
прадукцы́йныя (неадуш.) прадукцы́йных (адуш.) |
| Т. |
прадукцы́йным |
прадукцы́йнай прадукцы́йнаю |
прадукцы́йным |
прадукцы́йнымі |
| М. |
прадукцы́йным |
прадукцы́йнай |
прадукцы́йным |
прадукцы́йных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
няспы́нна-прадукцы́йны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
няспы́нна-прадукцы́йны |
няспы́нна-прадукцы́йная |
няспы́нна-прадукцы́йнае |
няспы́нна-прадукцы́йныя |
| Р. |
няспы́нна-прадукцы́йнага |
няспы́нна-прадукцы́йнай няспы́нна-прадукцы́йнае |
няспы́нна-прадукцы́йнага |
няспы́нна-прадукцы́йных |
| Д. |
няспы́нна-прадукцы́йнаму |
няспы́нна-прадукцы́йнай |
няспы́нна-прадукцы́йнаму |
няспы́нна-прадукцы́йным |
| В. |
няспы́нна-прадукцы́йны (неадуш.) няспы́нна-прадукцы́йнага (адуш.) |
няспы́нна-прадукцы́йную |
няспы́нна-прадукцы́йнае |
няспы́нна-прадукцы́йныя (неадуш.) няспы́нна-прадукцы́йных (адуш.) |
| Т. |
няспы́нна-прадукцы́йным |
няспы́нна-прадукцы́йнай няспы́нна-прадукцы́йнаю |
няспы́нна-прадукцы́йным |
няспы́нна-прадукцы́йнымі |
| М. |
няспы́нна-прадукцы́йным |
няспы́нна-прадукцы́йнай |
няспы́нна-прадукцы́йным |
няспы́нна-прадукцы́йных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
баніціро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Спец.
1. Ацэнка ўрадлівасці глебы.
2. Комплексная ацэнка жывёлы паводле яе племянных і прадукцыйных вартасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпаве́днасць ‑і, ж.
Узгодненасць, роўнасць ці падабенства з’яў, прадметаў у якіх‑н. адносінах. Адпаведнасць вытворчых адносін ступені развіцця прадукцыйных сіл.
•••
У адпаведнасці з чым — згодна з чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экано́міка, -і, ДМ -міцы, ж.
1. Сукупнасць вытворчых адносін, якія адпавядаюць дадзенай ступені развіцця прадукцыйных сіл грамадства; пануючы спосаб вытворчасці ў грамадстве.
Э. пераходнага перыяду.
2. Арганізацыя, структура і стан гаспадарчага жыцця або якой-н. гаспадарчай дзейнасці.
Э. прамысловасці.
Э. сельскай гаспадаркі.
3. Навуковая дысцыпліна, што вывучае якую-н. галіну вытворчай, гаспадарчай дзейнасці.
Э. працы.
|| прым. эканамі́чны, -ая, -ае.
Э. крызіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
экспрапрыя́цыя, ‑і, ж.
1. Прымусовая канфіскацыя ў буржуазіі ўсіх сродкаў вытворчасці ў ходзе пралетарскай рэвалюцыі. І, бачачы, як цяпер ужо капіталізм невераемна затрымлівае гэтае развіццё, як многае можна было б рушыць уперад на базе сучаснай, ужо дасягнутай, тэхнікі, мы маем права з паўнейшай упэўненасцю сказаць, што экспрапрыяцыя капіталістаў непазбежна дасць гіганцкае развіццё прадукцыйных сіл чалавечага грамадства. Ленін.
2. Пазбаўленне ўласнасці і былога сацыяльная становішча аднаго класа другім. Экспрапрыяцыя экспрапрыятараў.
[Фр. exproprpiation ад лац. ex — з і proprius — уласны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпаве́днасць ж.
1. соотве́тствие ср.;
а. вытво́рчых адно́сін ступе́ні развіцця́ прадукцы́йных сіл — соотве́тствие произво́дственных отноше́ний сте́пени разви́тия производи́тельных сил;
2. соотве́тственность, сообра́зность;
3. сообра́зность;
4. соразме́рность;
2-4 см. адпаве́дны 1, 2, 4;
◊ у ~ці — в соотве́тствии, в согла́сии
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
экано́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
1. Сукупнасць вытворчых адносін пэўнага грамадскага ладу, якія адпавядаюць развіццю прадукцыйных сіл грамадства. Эканоміка сацыялізма.
2. Стан народнай гаспадаркі, гаспадарчае жыццё (краіны, раёна і пад.). Эканоміка Беларусі. Эканоміка Поўначы. □ За мінулыя гады працоўны народ брацкай краіны дабіўся выдатных поспехаў у развіцці эканомікі, культуры, навукі, аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнага забеспячэння. «Звязда». // Структура і фінансава-матэрыяльны стан якой‑н. галіны гаспадарчай дзейнасці. Эканоміка прамысловасць Эканоміка транспарту. □ Вясной.. [Васіль] прапанаваў калгаснікам мерапрыемствы, якія павінны былі хутка ўзняць эканоміку калгаса. Шамякін.
3. Навуковая дысцыпліна, аб’ектам вывучэння якой з’яўляецца фінансава-матэрыяльны бок якой‑н. гаспадарчай дзейнасці. Эканоміка вінаградарства. Эканоміка бульбаводства.
[Ад грэч. oikonomiké — майстэрства вядзення хатняй гаспадаркі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаспада́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Спосаб вытворчасці, сукупнасць прадукцыйных сіл і вытворчых адносін таго ці іншага грамадскага ўкладу. Сацыялістычная гаспадарка. Таварная гаспадарка. Натуральная гаспадарка.
2. Усё, што служыць для вытворчасці, складае вытворчасць; эканоміка (у 2 знач.). Народная гаспадарка.
3. Галіна якога‑н. віду вытворчасці, а таксама якая‑н. вытворчая адзінка. Сельская гаспадарка. Лясная гаспадарка. Рыбная гаспадарка. // Сельскагаспадарчая адзінка з прыладамі і сродкамі вытворчасці, угоддзямі, жывёлай і інш. Аднаасобная гаспадарка. □ Мікалай Каржанец сам згадзіўся кіраваць гаспадаркай і на цвёрдыя ногі паставіць калгас. Бялевіч. // Абсталяванне, інвентар, пабудовы і інш. прылады якой‑н. вытворчасці ці вытворчай адзінкі. Гаспадарка калгаса. □ За гаспадарку ненарокам Міхал на новым месцы ўзяўся: Каня, кароўку расстараўся, Завёў свіней, дзве-тры авечкі. Колас. // Разм. Рэчы, прадметы, якія належаць каму‑н., выкарыстоўваюцца кім‑н. для чаго‑н. Паходная гаспадарка. □ [Падарожнікі] вылажылі з лодкі на мост і занеслі на бераг усю сваю гаспадарку.., усцягнулі лодку на сушу. Брыль.
4. Круг абавязкаў па абслугоўванню каго‑н., па задавальненню чыіх‑н. бытавых патрэб. Ускласці гаспадарку на брата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідэ́я, ‑і; Р мн. ідэй; ж.
1. Паняцце, уяўленне, якое праўдзіва або памылкова адлюстроўвае рэчаіснасць у свядомасці чалавека і вырашае яго адносіны да навакольнага свету. Свет ідэй. □ Людзі з’яўляюцца вытворцамі сваіх уяўленняў, ідэй і т. д., — але гутарка ідзе аб сапраўдных, дзеючых людзях, абумоўленых пэўным развіццём іх прадукцыйных сіл і — адпавядаючымі гэтаму развіццю — зносінамі, аж да іх самых далёкіх форм. Маркс і Энгельс.
2. Галоўны істотны прынцып светапогляду. Ідэі марксізма-ленінізма. □ — Ёсць людзі, што жывуць ідэямі агульнага дабра. За свае ідэі яны ідуць у астрогі, на высылкі; за гэтыя ідэі іх крыжавалі, давалі атруту, палілі на кастрах. Колас.
3. Думка, задума. Ажыццявіць ідэю. Падаць ідэю. □ — Мая ідэя так і засталася б ідэяй, каб не вашы даследаванні. Адных ідэй мала. Галавач. Цяпер .. [Максіма Сцяпанавіча] і Веру Антонаўну апанавала ідэя — прыбудаваць веранду. Карпаў. — А ведаеш ты што, — сказаў Лабановіч, — давай пойдзем на Панямонь? Зробім там прывал... — А гэта ідэя! — падхапіў Садовіч. Колас.
4. Асноўная, галоўная думка твора, творчасці і пад. Кампазіцыя падпарадкавана асноўнай ідэі апавядання. Ідэя верша. □ Уся яго [Купалы] творчасць прасякнута ідэяй служэння народу, сцверджаннем правоў працоўнага чалавека. Івашын.
[Ад грэч. idea — вобраз, паняцце, ўяўленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)