прадзіра́ўліваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прадзіра́ўліваю прадзіра́ўліваем
2-я ас. прадзіра́ўліваеш прадзіра́ўліваеце
3-я ас. прадзіра́ўлівае прадзіра́ўліваюць
Прошлы час
м. прадзіра́ўліваў прадзіра́ўлівалі
ж. прадзіра́ўлівала
н. прадзіра́ўлівала
Загадны лад
2-я ас. прадзіра́ўлівай прадзіра́ўлівайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прадзіра́ўліваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прадзіра́ўліваць несов. продыря́вливать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадзіра́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прадзіравіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадзіра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак., што (разм.).

Зрабіць дзірку ў чым-н.; разарваць.

П. лодку.

П. штаны.

|| незак. прадзіра́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

продыря́вливать несов. прадзіра́ўліваць; (продирать) прадзіра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадзіра́ўліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадзіраўліваць — прадзіравіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадзіра́ўлівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прадзіравіцца.

2. Зал. да прадзіраўліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пробода́ть​II несов., уст. прапо́рваць; (прорывать) прарыва́ць; (пробивать) прабіва́ць; (прокалывать) прако́лваць; (продырявливать) прадзіра́ўліваць; мед. прабада́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Свярбе́ць ‘часацца, раздражняцца’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Сержп. Прымхі, Шымк. Собр., Сл. ПЗБ), свербе́ць ‘тс’ (ТС). Сюды ж сверб ‘свярбячка’ (Нас., Бяльк., Касп., Сл. ПЗБ), свярбёж ‘тс’ (Шымк. Собр.), свярбёта ‘тс’ (Нас.). Укр. свербі́ти ‘свярбець’, рус. свербе́ть, дыял. таксама ‘блішчаць, мігацець’, польск. świerzbieć, в.-луж. swjerbjeć, swjerbić, н.-луж. swjerbjeś, чэш. svrběti, славац. svrbieť, серб.-харв. свр́бети, славен. srbẹ́ti, балг. сърби́, макед. сврби ‘свярбець’. Прасл. *svьrběti. Звязана чаргаваннем галосных з рус. свороб, ст.-слав. сврабъ ‘сверб’. Роднаснымі лічацца лат. svãrpsts ‘свердзел’, ст.-в.-ням. swërban ‘хутка вадзіць туды-сюды, круціцца, сціраць’, ст.-ісл. svarf н. р. ‘апілкі’, гоц. af‑swaírban ‘змахнуць’ (Траўтман, 295; Міклашыч, 330). Збліжэнне з літ. skverbiù, skver̂bti ‘прадзіраўліваць, праколваць’, паводле Праабражэнскага (2, 257), выклікае фанетычныя цяжкасці. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 573; Шустар-Шэўц, 1391; ЕСУМ, 5, 188. Узводзіцца да і.-е. *su̯erb‑ ‘круціць, вярцець, паціраць, церці’ (Борысь, 623; Глухак, 601). Параўн. сверб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)