прадба́чанне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прадба́чанне прадба́чанні
Р. прадба́чання прадба́чанняў
Д. прадба́чанню прадба́чанням
В. прадба́чанне прадба́чанні
Т. прадба́чаннем прадба́чаннямі
М. прадба́чанні прадба́чаннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прадба́чанне ср. предви́дение

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадба́чанне, ‑я, н.

Здольнасць прадбачыць тое, што павінна адбыцца. Навуковае прадбачанне. // Меркаванне аб тым, што павінна адбыцца. Бывае, што прадбачанні нават вопытных людзей аказваюцца памылковымі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак., што.

Загадзя ўлічваць, угадваць магчымасць паяўлення, недахопу чаго-н.

П. ход падзей.

П. віруснае захворванне.

|| наз. прадба́чанне, -я, н.

Навуковае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадбачанне, прадказанне, прадгаданне, прароцтва, прагноз

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

праро́чы, -ая, -ае.

1. гл. прарок.

2. Які змяшчае прадказанне, прадбачанне будучыні (кніжн.).

П. сон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

предви́дение прадба́чанне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прови́дение книжн. прадба́чанне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагно́з, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных даных.

П. надвор’я. П. падзей.

|| прым. прагно́зны, -ая, -ае (спец.) і прагнасты́чны, -ая, -ае (спец.).

Прагнозныя разлікі.

Прагнозныя запасы калійнай солі.

Прагнастычны даклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

предуга́дывание прадуга́дванне, -ння ср., уга́дванне, -ння ср.; прадба́чанне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)