прагу́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. прагуляць.

2. каго (што). Вадзіць, гуляючы (разм.).

П. сабаку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагу́льваць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прагу́льваю прагу́льваем
2-я ас. прагу́льваеш прагу́льваеце
3-я ас. прагу́львае прагу́льваюць
Прошлы час
м. прагу́льваў прагу́львалі
ж. прагу́львала
н. прагу́львала
Загадны лад
2-я ас. прагу́львай прагу́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прагу́льваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прагу́льваць несов.

1. в разн. знач. прогу́ливать; (тратить на кутежи — ещё) прогу́ливать;

2. (терпеть поражение в игре) прои́грывать;

3. (проводить нек-рое время в игре) прои́грывать;

1-3 см. прагуля́ць 1, 3, 4;

4. (водить гулять) прогу́ливать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прагуляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. Правесці некаторы час у гулянні (у 1—3, 5 і 7 знач.)

П. гадзіну на свежым паветры.

Паўдня прагулялі ў шашкі.

2. што. З-за гульні прапусціць што-н., пазбавіцца чаго-н. (разм.).

П. вячэру.

3. што і без дап. Не з’явіцца на работу, зрабіць прагул.

П. заняткі.

4. што. Патраціць на гулянне, п’янства (разм.).

П. многа грошай.

5. каго-што. Пацярпець паражэнне ў гульні або прайграць каго-, што-н.

П. шахматную партыю.

|| незак. прагу́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прогу́ливатьIII несов. прагу́льваць;

соба́ку ну́жно прогу́ливать ка́ждый день саба́ку трэ́ба прагу́льваць ко́жны дзень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагу́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прагуляцца.

2. Зал. да прагульваць (гл. прагуляць у 2, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проку́чивать несов. (тратить на кутежи) прагу́льваць, прапіва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прогу́ливатьII несов.

1. (проводить время, гуляя, на прогулке) прагу́льваць;

2. (тратить на развлечения, гульбу) разг. прагу́льваць; см. прогуля́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вага́ры́ць ’уцякаць’ (жаргон.) (Сцяшк. МГ). Утворана на беларускай глебе ад польск. wagary ’прагул’; параўн. польск. chodzić na wagary, wagarowaćпрагульваць’ < лац. vagari ’валачыцца’ (Брукнер, 599).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)