прагрэсі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паступова ўзмацняцца, павялічвацца.

Хвароба прагрэсіруе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца наперад па шляху прагрэсу.

Навука прагрэсіруе.

3. у чым і без дап. Паляпшаць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад., удасканальвацца.

Юны спартсмен прагрэсіруе.

|| наз. прагрэсі́раванне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагрэсі́раваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прагрэсі́рую прагрэсі́руем
2-я ас. прагрэсі́руеш прагрэсі́руеце
3-я ас. прагрэсі́руе прагрэсі́руюць
Прошлы час
м. прагрэсі́раваў прагрэсі́равалі
ж. прагрэсі́равала
н. прагрэсі́равала
Загадны лад
2-я ас. прагрэсі́руй прагрэсі́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прагрэсі́руючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прагрэсі́раваць несов., в разн. знач. прогресси́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагрэсі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Паступова ўзмацняцца, павялічвацца. Хвароба прагрэсіруе.

2. Удасканальвацца, ісці па шляху прагрэсу. Каліноўскі разумеў, што грамадскае жыццё не стаіць на адным месцы, яно развіваецца, прагрэсіруе. Лушчыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагрэсі́руючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад прагрэсіраваць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які ўзмацняецца, павялічваецца, рухаецца ўперад. Прагрэсіруючая хвароба.

3. Дзеепрысл. незак. ад прагрэсіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прогресси́ровать несов., в разн. знач. прагрэсава́ць, прагрэсі́раваць;

челове́чество прогресси́рует чалаве́цтва прагрэсу́е (прагрэсі́руе);

боле́знь прогресси́рует хваро́ба прагрэсу́е (прагрэсі́руе);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)