праграмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -ва́ны; незак., што (спец.).

Складаць і запісваць спецыяльным кодам праграму для ЭВМ.

|| зак. запраграмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -ва́ны.

|| наз. праграмава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праграмава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. праграму́ю праграму́ем
2-я ас. праграму́еш праграму́еце
3-я ас. праграму́е праграму́юць
Прошлы час
м. праграмава́ў праграмава́лі
ж. праграмава́ла
н. праграмава́ла
Загадны лад
2-я ас. праграму́й праграму́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час праграму́ючы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праграмава́ць несов., в разн. знач. программи́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запраграмава́ць гл. праграмаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праграмава́нне, -я, н. (спец.).

1. гл. праграмаваць.

2. Раздзел прыкладной матэматыкі і вылічальнай тэхнікі, які распрацоўвае метады складання праграм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

программи́ровать несов., в разн. знач. праграмава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)