праві́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. праві́нка праві́нкі
Р. праві́нкі праві́нак
Д. праві́нцы праві́нкам
В. праві́нку праві́нкі
Т. праві́нкай
праві́нкаю
праві́нкамі
М. праві́нцы праві́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праві́нка ж., см. праві́ннасць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Тое, што і правіннасць. За кожную правінку.. [маці] няшчадна карала. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прови́нность разг. праві́ннасць, -ці ж., праві́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віна, вінаватасць; правіннасць, правінка, правіна (разм.); грэх (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

грэх, граху і граху; мн. грахі, ‑оў; м.

1. У веруючых — парушэнне правіл рэлігійнай маралі. Поп, вядома, мог бы пакараць Андрэя, але ён сам меў столькі грахоў, што пабаяўся крануць гэтага свавольнага шляхцюка. Чарнышэвіч. Кожную нядзелю Хадося хадзіла ў малітоўны дом адмольваць грахі. Гроднеў.

2. Заганны ўчынак, памылка, правінка. Пры пачатку новай справы не мінеш ніколі грэху: то прышыў не так рукавы, то няроўным швом праехаў. Дубоўка. І грозна і гнеўна глядзіць ён на грэх, — І ўсыпле-ж дзед Сцёпку за гэты агрэх! Крапіва.

3. у знач. вык. Разм. Нядобра, недаравальна, недазвольна. Грэх сядзець без работы. □ — Грэх табе будзе, Сцёпка, ну, проста такі грэх, калі ты вучыцца не будзеш, — казала Аленка. Колас. // (з адмоўем: не грэх). Дазваляецца; не дрэнна б. Дабром і пахваліцца не грэх. □ — Эт! не грэх ужо мне, старому, пад кажухом пазней паляжаць! Бядуля.

•••

Браць (узяць) грэх на душу гл. браць.

Далей (падалей) ад граху гл. далей.

З грахом папалам гл. папалам.

І смех і грэх гл. смех.

Нядоўга і да граху гл. нядоўга.

Няма чаго граху таіць гл. таіць.

Смяртэльны (смертны) грэх — недаравальны ўчынак, вялікая правінка.

Як на грэх — як на зло, на няшчасце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)