праві́дла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. праві́дла праві́длы
Р. праві́дла праві́длаў
Д. праві́длу праві́длам
В. праві́дла праві́длы
Т. праві́длам праві́дламі
М. праві́дле праві́длах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праві́дла, -а, мн. -ы, -аў, н. (спец.).

1. Лінейка для праверкі правільнасці каменнай кладкі, тынкоўкі.

2. Прыстасаванне ў форме ступні чалавека, якая кладзецца ў боты, іншы абутак для захавання яго формы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праві́дла ср., сапож., стр. прави́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праві́дла, ‑а, н.

Спец. Прылада, пераважна драўляная, якая служыць для выпроствання, выраўноўвання чаго‑н. // Прылада ў форме ступні чалавека, якая кладзецца ў боты або іншы абутак для захавання яго формы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праві́дла ’(драўляная) прылада для выраўноўвання чаго-небудзь’ (ТСБМ, Шат.). З польск. prawidło ’правіла, капыл’ (параўн. праві́ла). Таксама правідло́вы ’натуральны (мёд)’ (смарг., Сл. ПЗБ) з польск. prawidłowy ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прави́ло ср.

1. стр., сапожн. праві́дла, -ла ср.;

2. (руль) уст. стырно́, -на́ ср.;

3. охотн. хвост, род. хваста́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)