прабыва́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прабыва́ю прабыва́ем
2-я ас. прабыва́еш прабыва́еце
3-я ас. прабыва́е прабыва́юць
Прошлы час
м. прабыва́ў прабыва́лі
ж. прабыва́ла
н. прабыва́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час прабыва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прабыва́ць несов., книжн. пребыва́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прабыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прабываць — прабыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обита́ть несов. (проживать) жыць, пражыва́ць; (находиться) насяля́ць, прабыва́ць, знахо́дзіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ме́шкацца ’марудзіць, рабіць памалу’ (пін., З нар. сл.; ТС). Рус. мешкать ’тс’, урал. ’чакаць’, кіраў. ’разважаць’, ст.-рус. мѣшькати ’чакаць, марудзіць’, ’жыць, пражываць, быць падданым’, мѣшаный ’павольны, вялы’ (паводле Махэка₂, 361, павінна было пісацца ме‑), польск. mieszkać ’марудзіць’, ’забыць, не звяртаць увагі’, ’жыць, прабываць, знаходзіцца’, ’заставацца’, ’быць у адносінах з кім-небудзь’, nieomieszkać ’не занядбаць’, в.-луж. mješkorić ’марудзіць’, чэш. meškati ’марудзіць’, ’знаходзіцца, перашкаджаць у рабоце’, славац. meškať ’спазняцца, адставаць’, славен. mečkati ’паволі працаваць’. Не зусім яснае слова. Найбольш імаверна, што яно паходзіць з мѣшати > мяшаць (гл.) у выніку нарашчэння асновы. Укр. мешкати ’пражываць’, як і ст.-бел. мешкати, мяшкати ’жыць, знаходзіцца’ (XIV ст.), запазычана са ст.-польск. mieszkać ’жыць’ (Жураўскі, SlOr, 10, 1961, 40; Булыка, Лекс. запазыч., ЕСУМ, 3, 455–456.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

госць, ‑я, Р мн. гасцей; м.

1. Чалавек, запрошаны сваімі блізкімі ці знаёмымі на якую‑н. урачыстасць, частаванне. Званы госць. Сустракаць гасцей. □ З прычыны завяршэння будаўніцтва дома гаспадар наладзіў урачысты баль, склікаў шмат гасцей. Лынькоў.

2. Чалавек, які наведаў каго‑н. выпадкам або з пэўнай мэтай. Нечаканы госць. □ — Вось дык хлопец! Скуль ты гэткі? Ну, зайдзі ж да нас у хату, будзеш нашым госцем, дзетка, Ты — не дрэнны памагаты. Дубоўка. На стол пакласці ўсё, што ёсць, — Такі ўжо звычай наш спрадвечны. Як толькі ў хату ступіць госць — Адразу смажыцца яечня. Сіпакоў. // (у спалучэнні са словамі «рэдкі», «часты»). Пра таго (тое), што паяўляецца дзе‑н. на які‑н. час. Доўгі час літаратурныя мемуары былі рэдкім госцем на старонках нашага друку. Казека. Начальнік павятовай дэфензівы стаў частым госцем у Караліне. Пальчэўскі.

3. Асоба, афіцыйна запрошаная на якое‑н. пасяджэнне, канферэнцыю, урачыстасць. Прыехала на свята шмат дарагіх гасцей з розных гарадоў Вялікага Саюза — настаўнікі, прафесары, рабочыя, лётчыкі. Бядуля.

4. Гіст. Іншаземны купец. Заморскі госць.

•••

Быць у гасцяхпрабываць дзе‑н. на правах госця.

Ісці (ехаць і пад.) у госці — адпраўляцца куды‑н. у якасці госця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)