прабудзі́ць гл. будзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабудзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прабуджу́ прабу́дзім
2-я ас. прабу́дзіш прабу́дзіце
3-я ас. прабу́дзіць прабу́дзяць
Прошлы час
м. прабудзі́ў прабудзі́лі
ж. прабудзі́ла
н. прабудзі́ла
Загадны лад
2-я ас. прабудзі́ прабудзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прабудзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прабудзі́ць сов., в разн. знач. пробуди́ть;

п. акты́ўнасць — пробуди́ть акти́вность;

п. пачу́цці — пробуди́ть чу́вства

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабудзі́ць, ‑буджу, ‑будзіш, ‑будзіць; зак.

1. каго-што. Прымусіць прачнуцца каго‑н. // перан. Выклікаць да актыўнай дзейнасці.

2. перан., што. Выклікаць, узбудзіць (пачуццё, паданне і пад.). [Дзядзька:] — Хвароба Ніны нібы прабудзіла ва мне, .. сабрала ў адно ўсю любоў да дзяцей. Брыль.

3. каго. Будзіць (у 1 знач.) некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

будзі́ць, буджу́, бу́дзіш, бу́дзіць; незак.

1. каго-што. Перапыняць чый-н. сон, прымушаць прачнуцца.

Б. дзяцей у школу.

2. перан. Абуджаць што-н. у каго-н., выклікаць да жыцця, дзейнасці.

Б. успаміны.

|| зак. пабудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны (да 1 знач.), прабудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны (да 2 знач.) і разбудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабу́джаны пробуждённый; см. прабудзі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабуджа́ць несов. пробужда́ть; см. прабудзі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабу́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прабудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабуджэ́нне ср. пробужде́ние; см. прабудзі́ць, прабудзі́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабуджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прабудзіць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)