прабуджа́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прабуджа́юся прабуджа́емся
2-я ас. прабуджа́ешся прабуджа́ецеся
3-я ас. прабуджа́ецца прабуджа́юцца
Прошлы час
м. прабуджа́ўся прабуджа́ліся
ж. прабуджа́лася
н. прабуджа́лася
Загадны лад
2-я ас. прабуджа́йся прабуджа́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час прабуджа́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прабуджа́цца несов., возвр., страд. пробужда́ться; см. прабудзі́цца, прабуджа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабуджа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прабудзіцца.

2. Зал. да прабуджаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабудзі́цца, -буджу́ся, -бу́дзішся, -бу́дзіцца; зак.

1. Тое, што і прачнуцца (кніжн.).

П. ад сну.

Прырода прабудзілася (перан.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Узнікнуць, з’явіцца (пра пачуцці, жаданні і пад.; высок.).

|| незак. прабуджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прабуджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабу́джвацца несов., возвр., страд., см. прабуджа́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабуджэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прабуджаць, прабуджваць — прабудзіць і стан паводле знач. дзеясл. прабуджацца, прабуджвацца — прабудзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шавялі́цца, -вялю́ся, -ве́лішся, -ве́ліцца; незак.

1. Злёгку варушыцца.

Лісце шавеліцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мітусліва перасоўвацца, знаходзіцца ў хаатычным руху.

Мурашкі шавеляцца ў муравейніку.

3. перан. Праяўляць актыўнасць, ажыццяўляцца.

Народ шавеліцца.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Праяўляцца, прабуджацца (разм.).

Шавеляцца думкі.

Шавялілася надзея.

5. заг. шавялі(це)ся. Ужыв. пры пабуджэнні да дзеяння (разм.).

Хутчэй шавяліся!

|| зак. пашавялі́цца, -вялю́ся, -ве́лішся, -ве́ліцца.

|| аднакр. шавяльну́цца, -вяльну́ся, -вяльне́шся, -вяльне́цца; -вяльнёмся, -вельняце́ся, -вяльну́цца; -вяльніся (да 1 знач.).

|| наз. шавяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

варушы́цца, -рушу́ся, -ру́шышся, -ру́шыцца; незак.

1. Ледзь прыкметна рухацца.

Ледзь варушылася лісце.

2. Кішэць, знаходзіцца ў хаатычным руху (пра вялікую колькасць каго-н.).

Каля пня варушыліся мурашкі.

3. перан. Займацца чым-н., актыўна дзейнічаць (разм.).

Каб усё паспяваць рабіць, трэба добра в.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Праяўляцца, прабуджацца (разм.).

Думкі пачынаюць в.

5. заг. варушы́(це)ся. Ужыв. пры пабуджэнні да дзеяння (разм.).

Но-о, гняды, варушыся!

|| зак. паварушы́цца, -рушу́ся, -ру́шышся, -ру́шыцца.

|| аднакр. варухну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 1 і 2 знач.), зварухну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 1 і 2 знач.) і паварухну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 1 знач.).

|| наз. варушэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)