варушы́цца, -рушу́ся, -ру́шышся, -ру́шыцца; незак.

1. Ледзь прыкметна рухацца. Ледзь варушылася лісце.

2. Кішэць, знаходзіцца ў хаатычным руху (пра вялікую колькасць каго-н.). Каля пня варушыліся мурашкі.

3. перан. Займацца чым-н., актыўна дзейнічаць (разм.). Каб усё паспяваць рабіць, трэба добра в.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Праяўляцца, прабуджацца (разм.). Думкі пачынаюць в.

5. заг. варушы́(це)ся. Ужыв. пры пабуджэнні да дзеяння (разм.). Но-о, гняды, варушыся!

|| зак. паварушы́цца, -рушу́ся, -ру́шышся, -ру́шыцца.

|| аднакр. варухну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 1 і 2 знач.), зварухну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 1 і 2 знач.) і паварухну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 1 знач.).

|| наз. варушэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)