прабе́гчыся, -бягу́ся, -бяжы́шся, -бяжы́цца; -бяжы́мся, -бежыце́ся, -бягу́цца; -бе́гся, -бе́глася; -бяжы́ся; зак.

1. Прабегчы нямнога, каб размяцца.

Чалавек злез з саней і прабегся.

2. Тое, што і прабегчы (у 5 знач.; разм.).

П. па клавіятуры.

|| наз. прабе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабе́гчыся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прабягу́ся прабяжы́мся
2-я ас. прабяжы́шся прабежыце́ся
3-я ас. прабяжы́цца прабягу́цца
Прошлы час
м. прабе́гся прабе́гліся
ж. прабе́глася
н. прабе́глася
Загадны лад
2-я ас. прабяжы́ся прабяжы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прабе́гшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прабе́гчыся сов., в разн. знач. пробежа́ться;

ён злез з сане́й і ~гся — он слез с сане́й и пробежа́лся;

п. па клавіяту́ры — пробежа́ться по клавиату́ре

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабе́гчыся, ‑бягуся, ‑бяжышся, ‑бяжыцца; ‑бяжымся, ‑бежыцеся; зак.

1. Прабегчы нямнога. Дагура ўскочыў, прабегся па палянцы. Асіпенка.

2. Зрабіць прабег пры ўзлёце ці пасадцы (аб самалёце).

3. Хутка пранесціся (пра вецер, святло і пад.). Раптам зашумеў вецер, прабегся верхавінамі кустоў, маланка асвятліла цемень неба. Сапрыка.

4. Тое, што і прабегчы (у 5, 6 знач.). [Хлапчук] артыстычна ўскінуў рукі і прабегся пальцамі па клавішах. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пробежа́ться прабе́гчыся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прабягаць — прабегчы (у 1, 2 знач.) і прабегчыся (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прашатрава́цца ’абцерціся’, ’хадзіць туды-сюды, прабегчыся, каб адчуць рух (аб кані)’ (Федар. 7). Гл. шатраваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)