по́ўня, -і, ж.
1. Фаза Месяца, калі відзён увесь яго дыск.
2. Росквіт, паўната.
Вясна ва ўсёй поўні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́ўня
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
по́ўня |
| Р. |
по́ўні |
| Д. |
по́ўні |
| В. |
по́ўню |
| Т. |
по́ўняй по́ўняю |
| М. |
по́ўні |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
по́ўня ж. полнолу́ние ср.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́ўня, ‑і, ж.
1. Фаза Месяца, калі відзён увесь яго дыск. Якраз была поўня, ночы стаялі відныя, хоць па-восеньскаму свежыя, але ціхія. Шахавец.
2. Росквіт, паўната. Вясна была ўжо ва ўсёй поўні. Пестрак. Сама ў сілу [дзядзька] ўвабраўся, у ясную поўню гадоў. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́ўня, по́вня, по́ўна, по́ўнае, по́ўная ’поўная фаза Месяца’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк. Сл., Гарэц., Др.-Падб., Клім., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 2), по́ўняе ’поўня’ (Ян.; барыс., валож., рагач., бых., ЛА, 2), по́ўната ’поўня’ (Касп.; в.-дзв., брасл., Сл. ПЗБ; Шатал.), по́ўна ’поўня’ (ЛА, 2). Ад по́ўны (гл.), паколькі ў час гэтай фазы Месяц бачны поўнасцю. Лексема по́ўнік ’поўня’ (ТСБМ, Янк. 3., Мат. Гом., пух., Сл. ПЗБ) утварылася паводле назвы іншай фазы Месяца — маладзі́к. Тое ж у іншых індаеўрапейскіх мовах, параўн. рус. полнолу́ние, літ. pìlnatis ’поўня’ (< pìlnas ’поўны’), англ. full moon ’поўня’ (< full ’поўны’, moon ’Месяц’), франц. pleine lune (< plein ’поўны’, lune ’Месяц’). Паводле Німчука (Давньорус., 29), укр. по́вня ’тс’ абстрагавана са спалучэння месꙗц въ пълнѣ (суч. місяць уповні), у якім выступае М. скл. нячленнага прыметніка м. р., што зусім не абавязкова на фоне прадуктыўных утварэнняў тыпу ро́ўня і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
полнолу́ние ср. по́ўня, -ні ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ахма́раны, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты хмарамі. На ахмараным небе нёс варту месяц-поўня. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ўнік, ‑а, м.
Разм. Поўны месяц, поўня. Месяц-поўнік як бы веславаў па сініх хвалях неба, і гэтак было хораша на зямлі і ў высях. Сабаленка. У акно глядзеў і заліваў пакой серабрыстым святлом поўнік. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паўната́ ’таўшчыня, сытасць’, ’дастатковая ступень, колькасць чаго-н.’ (ТСБМ), ’поўня’ (Ян.). Укр. повно́та, рус. полнота́, балг. пълнота́. Са ст.-слав. плънота. Аналагічна ст.-в.-ням. fullida, ст.-інд. pūrṇatā ’тс’ (Фасмер, 3, 312).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)