по́шчак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. по́шчак по́шчакі
Р. по́шчаку по́шчакаў
Д. по́шчаку по́шчакам
В. по́шчак по́шчакі
Т. по́шчакам по́шчакамі
М. по́шчаку по́шчаках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

по́шчак, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Пералівісты дрыжачы гук; трэль.

Салаўіны п.

2. Водгук, рэха.

Застукаў дзяцел, і пайшоў па лесе п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́шчак, -ку м.

1. (о пении птиц) щёкот, щекота́ние ср.; трель ж.;

салаўі́ны п. — соловьи́ный щёкот (соловьи́ная трель);

2. дробь ж.;

бараба́нны п. — бараба́нная дробь;

3. о́тзвук, э́хо ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́шчак, ‑у, м.

1. Пералівісты дрыжачы гук; трэль. Спачатку чуўся салаўіны пошчак, на балоце адзываўся драч, у кустах цвіркала берасцянка. С. Александровіч.

2. Водгук, рэха. Аўтамат засакатаў, разносячы пошчак па лесе. Якімовіч. Недзе ў гушчарніку зазваніў дзяцел, і пошчак пайшоў па лесе. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́шчак ’трэль, перарывісты дрыжачы гук’, ’рэха’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ), по́ушчакпошчак’, ’рэха’ (Сержп., 1911). Утворана з дапамогай прыстаўкі по- (*po‑) ад гукапераймальнага кораня *šček‑, вядомага толькі заходнім і ўсходнім славянам (Фасмер, 4, 499–500; Брукнер, 544; Чарных, 2, 431), параўн. ст.-бел. щекати ’брахаць’, рус. дыял. щёкот ’пра шчабятанне птушак’, щеко́тка ’сарока’, пощектать ’пабалбатать’, ще́кать, щечи́ть ’гаварыць голасна і хутка’, ’сварыцца’, стараж.-рус. щекотъ ’песня салаўя’ (“Слова пра паход Ігаравы”), польск. szczekać ’брахаць’, чэш. štěkati ’брахаць’, в.-луж. šćekać so ’кпіць, жартаваць’. Гл. шчакаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

щёкот (птичий) по́шчак, -ку м., шчэ́бет, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

щекота́ниеII ср. (птичье) по́шчак, -ку м., шчабята́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цёхканне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цёхкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Далятаў спеў салаўя: цоканне, перабор, пошчак, цёхканне і свіст. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дробьIII

1. (дробны стук) дро́бат, -ту м.;

2. (трель) по́шчак, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кукава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеяслова кукаваць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Зязюля лічыла некаму гады і аж пошчак ішоў па лесе ад яе кукавання. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)