по́шта

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
по́шта - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

по́шта, -ы, ДМ -шце, ж.

1. Установа для перасылкі пісем, лёгкіх грузаў, грошай і пад., а таксама будынак, дзе яна размяшчаецца.

Работнікі пошты.

Здаць бандэроль на пошту.

2. Перасылка, дастаўка сродкамі гэтай установы.

Паслаць пісьмо па пошце.

3. Тое, што дастаўлена гэтай установай (пісьмы, пасылкі).

Разносіць пошту.

4. Такая ж установа, якая займалася адначасова рэгулярнай перавозкай пасажыраў у конных экіпажах (гіст.).

Палявая пошта

1) воінская фельд’егерская паштовая сувязь;

2) закадзіраванае найменне вайсковай часці.

|| прым. пашто́вы, -ая, -ае.

Паштовая скрынка.

П. вагон (для перавозкі пошты). Ехаць на паштовых (у мінулым: ехаць на конях, што належалі пошце).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́шта

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. по́шта
Р. по́шты
Д. по́шце
В. по́шту
Т. по́штай
по́штаю
М. по́шце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

по́шта ж., в разн. знач. по́чта;

пасла́ць па по́шце — посла́ть по по́чте;

зане́сці пісьмо́ на ~ту — отнести́ письмо́ на по́чту;

разно́сіць ~ту — разноси́ть по́чту;

палява́я п. — полева́я по́чта;

ляту́чая п. — лету́чая по́чта

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́шта, ‑ы, ДМ ‑піце, ж.

1. Установа для перасылкі пісем, грошай, лёгкіх грузаў і пад., а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта ўстанова. Чыгунка, тэлеграф, пошта, школы.., пачынаючы настаўніцкімі семінарыямі і канчаючы вышэйшаю школаю, маюць сваіх прадстаўнікоў з Мікуціч. Колас. На пошце было чалавек з дзесяць наведвальнікаў. Якімовіч.

2. Гіст. Такая ж установа, якая займалася акрамя перавозкі карэспандэнцыі перавозкай пасажыраў у конных экіпажах.

3. Перасылка, ластаўка чаго‑н. сродкамі такой установы. Праўда, .. [дакументы] разам з заявай былі пасланы — пасылалі іх з настаўнікам — па пошце. Колас.

4. Тое, што дастаўлена гэтай установай; карэспандэнцыя. Аляксандра Мікітавіча мы засталі дома. Ён разбіраў сваю ранішнюю пошту. Кавалёў.

•••

Лятучая пошта — часова арганізаваная пошта для хуткай перадачы распараджэнняў і данясенняў.

[Польск. poczta з іт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́шта1 ’ўстанова для перасылкі пісем, грошай, лёгкіх грузаў’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ), по́чта ’паштальён’ (пруж., Сл. ПЗБ), ст.-бел. почта, почтовый, поштовый (1685), рус. по́чта, укр. по́шта. Запазычана з італ. postaпошта’ (< лац. positus, posita ’прыпынак, станцыя, дзе мяняюць коней’) ва ўсе еўрапейскія мовы. Лічыцца, што ва ўсходнеславянскія мовы трапіла праз пасрэдніцтва польскай, параўн. польск. poczta, ст.-польск. poszta (Булыка, Запазыч., 257; Фасмер, 3, 348; Брукнер, 424).

По́шта2 ’нашто’ (Нас.). Гл. пашто́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

экспрэ́с-по́шта

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. экспрэ́с-по́шта
Р. экспрэ́с-по́шты
Д. экспрэ́с-по́шце
В. экспрэ́с-по́шту
Т. экспрэ́с-по́штай
экспрэ́с-по́штаю
М. экспрэ́с-по́шце

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пашто́вы гл. пошта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авіяпо́шта, -ы, ДМ -шце, ж.

Перавозка пошты паветраным транспартам; паветраная пошта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выхо́дны, -ая, -ае (афіц.).

Пра карэспандэнцыю: адпраўлены з установы; проціл. уваходны.

Выходная пошта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)