по́рцік, -а, мн. -і, -аў, м.

Крытая галерэя з калонамі, якая прылягае да вялікага будынка.

Грэчаскі п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́рцік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. по́рцік по́рцікі
Р. по́рціка по́рцікаў
Д. по́рціку по́рцікам
В. по́рцік по́рцікі
Т. по́рцікам по́рцікамі
М. по́рціку по́рціках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

по́рцік м., архит. по́ртик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́рцік, ‑а, м.

Галерэя з калонамі, якая амаль заўсёды з’яўляецца часткай вялікага будынка. Новы гмах з каланадай і порцікам пры ўваходзе сапраўды можна было назваць палацам. Хведаровіч.

[Лац. porticus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ртик архит. по́рцік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кало́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да калоны (у 1 знач.); з калонамі. Калонная зала. Калонны порцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыстрэ́шак, прыстрэ́шша ’край даху, які навісае над чым-небудзь; падстрэшак’ (нараўл., ашм., іўеў., пух., ЛА, 4), ’часткі ганка’ (Інстр. 1). Да стрэшка, страха (гл.), параўн. дакладныя фармальныя адпаведнікі ў серб.-харв. прѝстрешак і славен. pristréšek ’навес; порцік, галерэя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытво́р1, прытвуо́рок ’пярэдняя частка царквы непасрэдна за паперцю’ (ТСБМ; гарад., беласт., Сл. ПЗБ), ’сенцы, ганак’ (малар., пін., Нар. сл.), ’шула, да якога прычыняюцца вароты’ (ТС), ст.-бел. притворъ ’пярэдняя частка царквы, бабінец’. Укр. притво́р ’прытвор у царкве’; ’пярэдняя частка памяшкання’, ’вокны, дзверы’, рус. притво́р ’заходняя паперць царквы, дзе кормяць жабракоў’, дыял. ’прастора паміж адчыненымі дзвярамі і вушаком’, ’аканіца’, ’ніжняя частка дзвярных вушакоў; парог’; ст.-рус. притворъпорцік, каланада’, польск. przytwor, н.-луж. pśitwaŕ, славац. pitwor*pritvorМахэк₂, 662), балг. при́твор, серб.-харв. при́твор ’невялікая загарадка для авечак’, ст.-слав. притворъ ’аркада’. Праслав. *pritvorъ, першапачаткова ’прыбудова’. Ад *pritvoriti, якое да прасл. *tvoriti, у ліку першасных значэнняў якога было ’будаваць’, гл. Фасмер, 3, 367; Скок, 3, 627; БЕР, 5, 736; ЕСУМ, 4; 580 (адрознівае аманімічныя ’частка царквы’ і ’дзверы, вокны’). Гл. таксама ESJSt, 12, 719.

Прытво́р2 ’прыманка для пчол у пустым вуллі’ (ТС). Да твары́ць ’пырскаць, крапіць вулей’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)